Грамадства

Пастаўскага педагога аштрафавалі за «экстрэмісцкія» падпіскі

Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 28 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на чатыры «экстрэмісцкія» інфарэсурсы пакарала штрафам у памеры 555 рублёў і канфіскавала ў даход дзяржавы тэлефон выхавацелькі карэкцыйна-развіваючага цэнтра Наталлю Сідлярэвіч, паведамляе «Віцебская вясна».

У пратаколе аб адміністрацыйным парушэнні, які паступіў у суд з мясцовага аддзялення міліцыі, запісана, што Наталля Сідлярэвіч са жніўня 2020 года была падпісаная на старонкі «Белсат», Tut.by, «Мая краіна вольная вялікая еўрапейская Беларусь!!!» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники», а таксама тэлеграм-канал Symbal.by. Публікацыі гэтых інфармацыйных рэсурсаў улады раней занеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На судовым пасяджэнні жанчына сваю «віну» прызнала і заявіла пра раскаянне. Гэта паслужыла для суддзі Максімовіч дастатковым, каб прымяніць у дачыненні да «правапарушальніцы» адносна мяккае пакаранне ў рамках ч. 2 арт. 19.11 КаАП — штраф у памеры пятнаццаці базавых велічынь, а таксама канфіскацыя мабільнага тэлефона IPhone 4S.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці6

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў7

Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы8

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

У Мінску прадаецца кватэра з рэальна ўнікальным відам з ванны8

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі15

Зноў да +30. Надвор'е на выходныя3

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт13

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў3

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці6

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць