Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведамляе, што за апошнія 24 гадзіны колькасць легкавога аўтатранспарту, які чакае ўезду на тэрыторыю краін Еўрасаюза з Беларусі, павялічылася ў 2,4 разу, з 225 да 545.

На раніцу 4 студзеня на пункце пропуску Брэст — Тарэспаль знаходзілася 200 машын, на пункце пропуску Каменны Лог — Меднікі — 90, на пераходзе Катлоўка — Лаварышкі — 80 легкавых аўта.
Рост чэргаў звязваюць з вяртаннем беларусаў, якія прыязджалі на вялікія святы на радзіму з краін Еўрасаюза. Як сцвярджае беларускі ДПК, чэргі ўтвараюцца таму, што нібыта зноў вельмі марудна працуюць памежнікі з краін Еўрасаюза.
Перад святамі чэргі былі ўвогуле вельмі вялікія. Легкавікі, якія кіраваліся з Еўрасаюза ў Беларусь, стаялі па два дні, марудна праходзілі мяжу і аўтобусы.
Латвія будзе ўмацоўваць мяжу з Беларуссю
Па вяртанні з-за мяжы затрымалі берасцейца, які прыехаў у Беларусь на святы
Асобных чэргаў больш няма. Што змянілася ў праходжанні мяжы
«Ад'ехалі ў прыбіральню, а на зваротным шляху нас не пускалі». Беларусы расказалі, як на мяжы арганізавалі добраахвотніцкія дружыны
Каментары