Грамадства11

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Майклам Макфолам

13 студзеня Майкл Макфол, былы амбасадар ЗША ў Расіі, наведаў офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні. 

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Майклам Макфолам. Фота: прэс-служба палітыка

У час сустрэчы яны абмеркавалі вынікі Стратэгічнага дыялогу з ЗША. Паводле Макфола, гэта беспрэцэдэнтны крок, калі ЗША будуюць адносіны з неафіцыйным урадам, піша прэс-служба Офіса Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская таксама абмеркавала з Макфолам магчымасці прыцягнення рэжыму да адказнасці, а таксама магчымыя санкцыі за ўдзел рэжыму ў вайне і рэпрэсіях супраць беларусаў. Ціханоўская перадала прапановы, распрацаваныя юрыстамі Офіса, НАУ і незалежнымі экспертамі.

Майкл Макфол быў амбасадарам ЗША ў Расіі ў 2012-2014 гадах. У 2022 разам з кіраўніком Офіса прэзідэнта Зяленскага Андрэем Ермаком стварыў санкцыйную групу «Ермак-Макфол».

Каментары1

  • Янка
    14.01.2024
    Спадар Макфол належыць да кола тых ідэялістаў, якія лічаць, што спыніць дыктатараў магчыма выключна санкцыямі. Узгадваю яго інтэрв'ю Мартынавай напярэдадні расейскага ўварвання ва Ўкраіну з яго разважаннямі, што калі Расея ўварвецца ва Ўкраіну, захад увядзе такія жудасныя санкцыі, што ў Расеі будуць чэргі за туалетнай паперай. У адказ Мартынава цалкам слушна заўважыла, што адсутнасць туалетнай паперы наўрадці стрымае Расею ад вайны. Па сутнасці Макфол увогуле не уяўляе сабе, што найвышэйшай каштоўнасцю сярэдняга расейца з'яўляецца задавальненне не бытавымі ўмовамі, а мілітарысцкай веліччу дзяржавы, якая заўсёды ставілася да свайго народа як замбаванага статка.
    Я ня ведаю, якія прапановы падрыхтаваў спадар Макфол у групе Макфола-Ярмака, але па выніках падаецца, што няшмат чаго яны там з Ярмаком і зрабілі.

    Быў такі расейскі прапагандысцкі серыял-палітычны дэтэктыў "Спящие", у якім правобразам амбасадара ЗША ў Расеі быў абраны менавіта спадар Макфол. Ён быў паказаны як тыповы абамаўскі чыноўнік дзярждэпа - з выдатнай гуманітарнай адукацыяй, але невыразны і недальнабачны. Нізкая эфектыўнасць дзейнасці Макфола дазваляе лічыць, што кансультанты серыяла даволі добра яго ведалі.

Цяпер чытаюць

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку13

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўскім рынку адкрылася новае месца з фастфудам: прапануюць бульбу па-бельгійску

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных пайшоў у бізнэс7

Дзед вядомага шпіёна Яна Марсалека таксама быў шпіёнам 

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Крычаўскім раёне1

Мінск увайшоў у топ самых папулярных гарадоў для паездак расіян на лістападаўскія выхадныя3

Кім Кардаш’ян выпусціла лінію стрынгаў, якія імітуюць валасы на лабку, — першую партыю ўжо размялі15

У Мінску і вобласці заўважылі нашэсце баброў4

Што народ думае пра Лугіну і «Камволь»10

Як выглядае галерэя Апалона, якую абрабавалі ў Луўры ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку13

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць