Свет55

Удзельнікаў «Бі-2» могуць дэпартаваць у краіну выдачы пашпарта

Пяцёра з сямі музыкантаў з'яўляюцца грамадзянамі Расіі.

Бі-2. Фота: АГН «Масква»

Музыкаў гурта «Бі-2» у найбліжэйшыя дні этапуюць у цэнтр часовага ўтрымання іміграцыйнага бюро каралеўскай паліцыі Тайланда для дэпартацыі, паведаміў РІА Навіны генконсул Расіі ў Пхукеце Уладзімір Сасноў са спасылкай на іміграцыйныя ўлады правінцыі.

«Мы атрымалі сёння інфармацыю з упраўлення іміграцыйнай паліцыі правінцыі Пхукет аб тым, што ўдзельнікі групы «Бі-2», сем чалавек, этапаваныя ў цэнтр часовага ўтрымання іміграцыйнага бюро каралеўскай паліцыі Тайланда ў Бангкоку для наступнай дэпартацыі», — заявіў ён.

Паводле мясцовых законаў, дэпартацыя праводзіцца прамым авіярэйсам у краіну выдачы пашпарта. У Беларусь прамыя самалёты з Тайланда не лётаюць.

Як удакладніў дыпламат, пяцёра з сямі музыкантаў з'яўляюцца грамадзянамі Расіі.

***

«Бі-2» затрымалі некалькі дзён таму пасля канцэрта. Паведамлялася, што яны выступалі без адпаведнага дазволу.

Учора стала вядома, што кожнага з удзельнікаў гурта аштрафавалі на 95 даляраў у эквіваленце. Усяго былі затрыманыя сем чалавек.

«Бі-2» быў створаны ў 1988 годзе ў Бабруйску. Заснавальнікі і нязменныя ўдзельнікі — Шура Бі-2 і Лёва Бі-2. У склад каманды таксама ўваходзяць Андрэй Званкоў, Макс Лакмус, Барыс Ліфшыц і Ян Ніколенка.

У маі мінулага года Мінюст Расіі ўнёс музыканта Ягора Бортніка (Лёва «Бі-2») у рэестр «інагентаў». У Мінюсце тады заявілі, што Бортнік выступаў супраць расійскага ўварвання ва Украіну, негатыўна выказваўся пра Расію, яе грамадзян і органаў дзяржаўнай улады.

Каментары5

  • NeSovok
    27.01.2024
    Так,  И ЧТО?
    К чему этот опус?
  • Навуковец-бізнэсовец
    27.01.2024
    Я б на іх мейсцы уж б даўно прыкупіў якісь пашпарт якой-небудзь карыбскай дзяржавы за сто-дзвесьці тысяч даляраў ды жыў/падарожнічаў бы спакойна. Але мабыць ў іх наадварот нейкі гонар праз гэты пашпарт не глядзячы на тое што самі жывуць ў Еўропах.
  • Так
    28.01.2024
    NeSovok, навошта лішні прабел? Навошта caps lock? Навошта выкарыстанне слова опус без яго разумення?

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць