Грамадства

Асудзілі хлопца, які сп'яну напісаў пра намер здзейсніць масавае забойства

Беларус напіўся і напісаў сябру, што збіраецца здзейсніць масавае забойства на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Яго судзілі на адкрытым выязным пасяджэнні ў гэтым самым універсітэце, піша Hrodna life.

Адзін гродзенскі хлопец аднойчы напіўся і ўвечары з тэлефона сваёй маці напісаў сябру ў тэлеграм пра намер здзейсніць масавае забойства. У выніку яго судзілі паводле ч. 1 арт. 340 КК «Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы».

Хлопец сваю віну прызнаў, за паведамленне яму прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі». Прысуд вынес 22 лістапада 2023 года суд Ленінскага раёна Гродна.

Асуджаны працуе па дамове падраду ў адным ТАА. У яго ёсць вышэйшая адукацыя. Невядома, дзе ён вучыўся і ці вучыўся ў ГрДУ.

Справу абскардзілі ў Гродзенскім абласным судзе. Ён пакінуў рашэнне без змены, а апеляцыйную скаргу абвінавачанага — без задавальнення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі53

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку70

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць1

«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі53

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць