Свет66

ЗША нанеслі першыя ўдары па аб'ектах Ірана ў Іраку і Сірыі. Абяцаюць працягнуць

У авіяўдарах было выкарыстана больш за 125 высокадакладных боепрыпасаў.

Фота: Kaitlin Watt/U.S. Navy via AP

Амерыканская авіяцыя пачала наносіць удары па аб'ектах праіранскіх фармаванняў у Іраку і Сірыі ў адказ на ўдар беспілотніка па базе ў Іарданіі 28 студзеня, які забраў жыцці трох амерыканскіх вайскоўцаў, піша Бі-бі-сі.

Паводле афіцыйнай заявы, у 16:00 EST (00:00 па Мінску), 2 лютага сілы Цэнтральнага камандавання ЗША (CENTCOM) нанеслі авіяўдары ў Іраку і Сірыі па іранскім Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) і звязаных з ім узброеным фармаванням.

Ваенныя сілы ЗША нанеслі ўдар па больш чым 85 цэлях, пры гэтым шматлікія самалёты, у тым ліку бамбардзіроўшчыкі далёкага дзеяння, прыляцелі са Злучаных Штатаў.

У авіяўдарах было выкарыстана больш за 125 высокадакладных боепрыпасаў. Аб'екты, якія зазналі ўдары, уключалі ў сябе цэнтры камандавання і кіравання, разведвальныя цэнтры, ракеты, а таксама сховішчы беспілотных лятальных апаратаў і аб'екты лагістыкі і ланцужкоў паставак боепрыпасаў баевікоў і іх спонсараў з КВІР, якія спрыялі нападам на сілы ЗША і кааліцыі, сказана ў заяве.

Праз кароткі час на сайце Белага дома з'явілася заява прэзідэнта Джо Байдэна: «Наш адказ пачаўся сёння. Ён працягнецца ў такі час і ў такім месцы, якое мы абяром самі. Злучаныя Штаты не шукаюць канфлікту на Блізкім Усходзе ці дзе-небудзь яшчэ ў свеце. Але ўсе, хто жадае нам нашкодзіць, хай ведаюць: калі вы прычыніце шкоду амерыканцу, мы адкажам».

Следам з заявай выступіў і міністр абароны ЗША Лойд Осцін, паведаміўшы, што прэзідэнт Байдэн загадаў прыняць меры, каб «прыцягнуць да адказнасці КВІР і звязаных з ім баевікоў за напады на ЗША і кааліцыйныя сілы».

«Мы не пацерпім нападаў на амерыканскія войскі. Мы зробім усе неабходныя дзеянні для абароны Злучаных Штатаў, нашых сіл і нашых інтарэсаў», — сказаў на заканчэнне ён.

У чацвер агенцтва Reuters са спасылкай на неназваныя крыніцы паведаміла, што афіцэры КВІР высокага рангу, якія знаходзіліся ў Сірыі, пакінулі краіну з дзясяткамі афіцэраў сярэдняга звяна.

Ні Іран, ні ЗША не хочуць уступаць у поўнамаштабную вайну, і абедзве краіны заявілі пра гэта.

Паводле паведамлення CNN у чацвер, афіцыйныя асобы ЗША кажуць, што ёсць прыкметы таго, што іранскі ўрад становіцца ўсё больш занепакоеным дзеяннямі сваіх проксі ў рэгіёне, якія з кастрычніка здзейснілі больш за 160 нападаў на амерыканскія войскі.

Але Іран заявіў, што будзе рашуча рэагаваць на любы напад на яго тэрыторыю, яго інтарэсы або іранскіх грамадзян за межамі краіны.

Напярэдадні крыніцы амерыканскіх СМІ распавялі, што план удараў у адказ па тэрыторыі Ірака і Сірыі зацверджаны прэзідэнтам Джо Байдэнам і будзе ўведзены ў дзеянне ў найбольш прыдатны (пераважна з пункту гледжання ўмоў надвор'я) момант.

У выніку атакі беспілотніка ў Іарданіі загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў і больш за 40 пацярпелі.

Каментары6

  • Макс
    03.02.2024
    Прыйдзе Трамп і Ірану капец. На раз-два. Гэта левакі стварылі міф пра нейкую там іранскую армію.
  • Лал
    03.02.2024
    Макс, блазаны ўсё чакаюць “моцнай рукі”
  • Дыня
    03.02.2024
    Па мышах

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы17

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне3

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць