Свет11

Актывісты просяць улады Львова назваць вуліцу ў гонар Кастуся Каліноўскага

З просьбай назваць адну з вуліц Львова ў гонар Кастуся Каліноўскага да ўладаў украінскага горада звярнуліся арганізацыі «Беларускі інфармацыйны цэнтр у Львове» і «Заходні інфармацыйны фронт».

На сайце апошняй арганізацыі адзначана, што беларускія і ўкраінскія актывісты просяць мэра Андрэя Садовага і мясцовых дэпутатаў разгледзець гэтае пытанне на наступнай сесіі гарадской рады. Інфармацыя пра зварот да ўладаў Львова з адпаведнай просьбай з’явілася 2 лютага — у 186-ю гадавіну з дня нараджэння Каліноўскага.

«Украіна ёсць часткай вялікай еўрапейскай сям’і, мы складаем адзінае цэлае з ЕС у супрацьстаянні з пуцінскім рашызмам і лукашэнкаўскай тыраніяй, мы падзяляем адны каштоўнасці і разам выказваем падтрымку беларускаму народу ў яго барацьбе за вызваленне ад пуцінска-лукашысцкай акупацыі і рэпрэсіўнага антынароднага рэжыму», — гаворыцца ў звароце.

Чытайце таксама:

Ва Украіне назвалі вуліцу ў гонар Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце

«Прыйдзе дзень — і ад Лукашэнкі пабягуць». Кіраўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з беларусамі Вільні

Выйшаў каляндар з партрэтамі беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне. Іх намалявалі ўкраінскія дзеці

Каментары1

  • Падтрымліваю
    04.02.2024
    Гэта будзе ўдар пад дых лукашыстам і рашыстам.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі48

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць1

«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку6

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі14

Аэрапорт Вільні зноў закрылі з-за шароў з Беларусі25

Дзікабраз, якога бачылі пад Гомелем, уцёк з сядзібы ў Рэчыцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі48

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць