Грамадства66

Іван Падрэз расказаў, каго КДБ прасоўвала на «Песню года Беларусі»

Былы тэлевядучы, а цяпер блогер Іван Падрэз у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» падзяліўся поглядам на праект «Песня года» на беларускім тэлебачанні і расказаў пра некаторыя абставіны яго стварэння.

Іван Падрэс Иван Подрез Ivan Podrez
Іван Падрэз пад час інтэрв'ю. Скрын відэа malina_by / YouTube

На погляд Івана Падрэза, які ў свой час працаваў на АНТ рэдактарам дырэкцыі спецпраектаў, з праекта «Песня года Беларусі» можна было зрабіць нешта адэкватнае. Але праблема была ў тым, што ўдзельнікаў на яго прасоўвалі розныя людзі і структуры.

Падрэз патлумачыў, што спачатку на падставе інфармацыі, атрыманай ад рыдыёстанцый, складаўся папярэдні плэй-ліст. «А потым пачыналася тэлефанаванне: «Вось такая дзяўчынка ёсць. Трэба…».

Падрэз згадвае, што ў прасоўванні выканаўцаў у спіс удзельнічаў нават КДБ:

«З КДБ тэлефанавалі кіраўніцтву: «Вось хлопец — Руслан Беразоўскі». Там адмовіць немагчыма было. Таму «Песня года Беларусі» і атрымлівалася такой, скажам, эклектычнай».

Нагадаем, праект «Песня года Беларусі» з'явіўся на беларускім тэлебачанні ў пачатку 2000-х гадоў і рэгулярна выходзіў да пачатку 2020 года. Пасля трохгадовага перапынку быў адноўлены ў 2023 годзе.

Спявак Руслан Беразоўскі пачынаў сваю карʼеру з выканання песняў у стылі шансон. У праекце «Песня года Беларусі» спявак прымаў удзел некалькі разоў (у 2017 і 2018 годзе). Цяпер ён адзначаны медалём Францыска Скарыны.

Чытайце яшчэ:

«Вядучы АНТ напісаў мне: «Ты здохнешь на помойке». Іван Падрэз расказаў пра эвакуацыю сям’і з Харкава, Ігара Тура і Лукашэнку

Топяць за перамены і працуюць на прапаганду. Як па-рознаму склаўся лёс вядучых легендарнага ток-шоу «5х5»

Хто гэтыя прапагандысты з тэлебачання, каму ўлады асабіста вынеслі падзякі за працу

Каментары6

  • Навошта?
    10.02.2024
    Колькі можна прасоўваць гэтых перабежчыкаў, якія спакойненька працавалі на лукашысцкую прапаганду, а потым раптам празрэлі і цяпер плятуць байкі, як яны 'развальвалі рэжым знутры'? Дахалеры сапраўды сумленных і свядомых людзей, якія ніколі не супроцоўнічалі з рэжымам, мелі сваю пазіцыю і працавалі дзеля незалежнай Беларусі. А ютуберы ўсё цягаюць нейкіх пераабутых ды рускамірных.
  • Злы
    10.02.2024
    Тытунь, доказы маеце? Ці проста абы плявузгнуць?
  • Злы
    10.02.2024
    Навошта?, ведаю Падрэза асабіста. Цалкам прабеларускі чалавек, які сваю пазіцыю пасля 2020 года абазначыў выразна.

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць