Грамадства44

Былая палітзняволеная спявачка Мэрыем Герасіменка выступіла з канцэртам у Варшаве

Беларуская спявачка Мэрыем Герасіменка, якая сядзела ў турме за выкананне песні вядомага ўкраінскага гурта «Океан Ельзи», 16 лютага выступіла з канцэртам у Варшаве, піша «Радыё Свабода».

Мэрыем Герасіменка. Фота з інстаграма спявачкі

Гэта быў першы канцэрт спявачкі пасля затрымання. На ім яна зноў выканала песню, за якую яе затрымалі ў жніўні 2022 года.

Таксама на канцэрце прысутнічаў Андрэй Жук, колішні ўладальнік мінскага бара «Банкі-бутылкі», пры якім выступала Герасіменка. 

«За гэтую песню развалілі ўвесь бізнэс, пасадзілі. Але нічога не змянілася, мы далей засталіся пры сваёй думцы. Магчыма давялося дзесьці прагнуцца, але мы ўсё ж такі верым, што ў адзін дзень мы вернемся дадому, і спяем там, і станцуем, і ўсё будзе клас», — сказаў Андрэй Жук.

Мэрыем Герасіменка затрымалі 4 жніўня 2022 года пасля канцэрту каля мінскага бара «Банкі-бутылкі», дзе спявачка выконвала песню «Обійми» гурта «Океан Эльзи» ў падтрымку Украіны. Факт выканання песні на ўкраінскай мове абурыў прапагандыстаў.

Спявачку двойчы асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула. Пасля перазатрымалі ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў СІЗА.

20 студзеня 2023 года суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла Мэрыем Герасіменка тры гады «хатняй хіміі». А ў студзені 2024 года стала вядома пра тое, што «Байсол» эвакуіраваў спявачку з Беларусі.

Андрэй Жук і ягоная жонка Марыя тады таксама атрымалі «хатнюю хімію».

Каментары4

  • Дзед.
    17.02.2024
    Колькі гадоў гэтых "спаём і станцуем" трэба яшчэ пратрымаць "на хіміі", ці ў калоніі, каб яны загаварылі нарэшце па-беларуску???
  • BelIgel
    17.02.2024
    Дзед. Прымусам гэта не робіцца. Галоўнае - яны любяць свой край і яны з намі. Мастацтва, якое нясе ў сабе любоў да людзей - інтэрнацыянальнае.
  • ЯНКА
    17.02.2024
    Дзед. , цалкам слушна. Ганьба гэткім прыстасаванцам-манкуртам!

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных27

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны14

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных27

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць