Эканоміка

Латвія забараніла ўвоз сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі

Парламент Латвіі 22 лютага ўвёў забарону на ўвоз сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамляе выданне «Прайм» са спасылкай на прэс-службу латвійскага сейма. Латвія ўвяла такую забарону першай з усіх краін Еўрасаюза. Цяпер чакаецца, што ўрад выдасць адпаведную пастанову са спісам канкрэтных тавараў.

Здымак ілюстрацыйны

Забарона аформленая папраўкай да закона аб сельскай гаспадарцы і развіцці вёскі. Папраўка прадугледжвае абмежаванні на ўвоз сельскагаспадарчай і кармавой прадукцыі з Беларусі і Расіі для спажывання ў Латвіі. Згодна з папраўкамі, беларускую і расійскую сельскагаспадарчую прадукцыю нельга будзе ўвезці ў Латвію і з трэціх краін.

Забарона пакуль што будзе дзейнічаць да лета 2025 года. Яна, праўда, не распаўсюджваецца на сельгаспрадукты, якія вязуць праз Латвію транзітам у іншыя краіны ЕС.

Паводле звестак Мінсельгаса Латвіі, за 10 месяцаў 2023 года Латвія імпартавала сельскагаспадарчай і кармавой прадукцыі з Расіі на 280 млн еўра. Аснову гэтага імпарту (90%) склалі кармы, крупы, бабовыя і рапсавы алей.

У пачатку лютага ў Латвіі фермеры пратэставалі, патрабуючы абмежаваць увоз збожжа з Расіі і Беларусі, а таксама знізіць ПДВ да 5% на латвійскія садавіну, ягады і гародніну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?1

У Іспаніі затрымалі трох беларусаў, падазраваных ва ўгонах аўтамабіляў. У іх была своеасаблівая схема1

Украінскія марскія дроны падбілі ў Чорным моры чарговы танкер расійскага «ценявога флоту» ВІДЭА4

Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру1

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры2

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў5

На трасе М-1 адкрылі самы працяглы ў Беларусі ўчастак кантролю хуткасці руху. Ён абраны нездарма

Спявак Аляксей Хлястоў расказаў, ці можна ў таксі замовіць, каб прыехаў менавіта ён9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць