Амерыканскі кансерватыўны тэлеканал Fox News, з якога вясной выгналі Такера Карлсана, напярэдадні другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ўзяў інтэрв'ю ва Уладзіміра Зяленскага.

Журналіст спытаў ва ўкраінскага лідара, ці ведае той, якія страты Украіны ў гэтай вайне. Зяленскі не стаў называць канкрэтнай лічбы, піша Бі-бі-сі.
«Дзясяткі тысяч смерцяў. Дзясяткі тысяч людзей былі выгнаныя. Суадносіны складае адзін да пяці. На аднаго нашага салдата, які загінуў у баі, прыпадае пяць расійскіх салдат».
Расійскае Мінабароны ўжо амаль паўтара года не называе колькасць палеглых, журналісты Бі-бі-сі і Медыязоны дакументальна пацвердзілі смерць 45 тысяч расійскіх вайскоўцаў за два гады.
Разам з тым украінская прэса са спасылкай на свае ваенныя ведамствы настойвае, што за два гады загінулі больш за 400 тысяч расійскіх салдат і афіцэраў.
Так па стане на 23 лютага, загінулі 407240 чалавек (прычым за мінулыя суткі 1160 вайскоўцаў).

Таму, магчыма, менавіта гэтыя лічбы і меў на ўвазе Уладзімір Зяленскі. Тады, вынікае, загінула каля 80 тысяч украінскіх вайскоўцаў.
Дарэчы, заўтра, 24 лютага, роўна два гады з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары