Улада1717

Лукашэнка забараніў насвай

Са студзеня распаўсюд у Беларусі насваю, снюсу ды іншых жавальных і нюхальных прэпаратаў забаронены.

Са студзеня распаўсюд у Беларусі насваю, снюсу ды іншых жавальных і нюхальных прэпаратаў з дадаткам тытуню, вапны ці іншай нетабачнай сыравіны забаронена, паведамляе «Ежедневник».

Міністэрства ўнутраных справаў ужо даўно спрабавала абмежаваць распаўсюд на тэрыторыі краіны насвая. Міліцыя праводзіла рэйды на рынках, канфіскоўвала буйныя партыі тавару, а потым змушаная было вяртаць яго ўладальнікам. Загваздка была ў тым, што хоць медыкі і прызнавалі ўжыванне насваю шкодным для здароўя, але прэпарат не быў уключаны ў рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў.

Аднак урэшце МУС знайшло спосаб абмежаваць распаўсюд на тэрыторыі Беларусі насваю. Менавіта міліцыя прыняла актыўны ўдзел у распрацоўцы Дэкрэту прэзідэнта №11, які набыў моц з 1 студзеня 2010 года.

Рашэннем прэзідэнта насвай быў аднесены да непалільных тытунёвых вырабаў, якія ў сваю чаргу падвялі пад дзеянне Дэкрэту прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 года №28 «Пра дзяржаўнае рэгуляванне вытворчасці, звароту і спажыванні тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў».

Паводле дакумента, вытворчасць і зварот непалільных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання, вырабленых з тытуню, вапны ды іншай нетабачнай сыравіны або часткова ці цалкам вырабленых з вычышчанага тытунёвага пылу і (ці) дробнай фракцыі рэзанага тытуню з дадаткам ці без дадатку нетабачнай сыравіны і іншых інгрэдыентаў, з 1 студзеня 2010 года забаронена.

Пры гэтым ні насвай, ні снюс афіцыйна не аднесены да наркатычных ці псіхатропных рэчываў. Гэта значыць, што парушэнне дэкрэту прэзідэнта цягне за сабой не крымінальную, а адміністрацыйную адказнасць за незаконны гандаль ці незаконную вытворчасць.

Каментары17

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць