Грамадства

Яднацца трэба са сваімі

Апошнім часам на нашу фронтаўскую э-по [электронную пошту] і на маё імя пачасьціліся лісты маладых беларусаў, якія хочуць даведацца, што сталася з Народным Фронтам, чаму раскалоўся, чаму змалела ягоная сіла і палітычныя ўплывы. Шмат каго бянтэжыць рэзкая крытыка з нашага боку цяперашняй «кааліцыйнай апазыцыі» і крытычныя ацэнкі дзеяньняў яе ўдзельнікаў і асобаў. Вось тыповыя пытаньні:

«Я вельмі прашу Вас патлумачыць, чаму Вы ўважаеце Партыю БНФ за прарасейскую апазыцыю?»

«У маёй галаве не ўкладаецца, што сп. Вінцук здольны сьвядома выкарыстоўваць нас усіх улучна зь ягоным сынам дзеля дасягненьня прарасейскіх мэтаў.» (Юрась Віцьбіч)

Пастараюся адказаць коратка пра галоўнае, бо на гэту тэму і мной, і сябрамі Фронту ўжо дастаткова шмат напісана ў адраджэнскім друку. Праўда, ўлічваю абставіны, што ня кожнаму гэты друк даступны.

* * *

Ніхто не сумняваецца, што В. Вячорка за Беларусь, за незалежнасьць, мову і г.д. і ніхто ня лічыць яго «прарасейскім», «агентам» і т. п. Толькі трэба памятаць, што палітыка мае свае законы і правілы і калі іх ігнараваць, то добрымі пажаданьнямі у такім выпадку можна вымасьціць дарогу ў пекла. Японія не была фашыстоўскай краінай, але дзеля сваіх інтарэсаў пайшла на хаўрус з Гітлерам. У выніку на Японію пасыпаліся атамныя бомбы і краіна страціла свае тэрыторыі.

Адколатая частка Фронту, змагаючыся супраць Лукашэнкі, пайшла на хаўрус з прамаскоўскімі партыямі і нават з камуністамі, думаючы, магчыма, пашырыць на іх свой нацыянальны уплыў, але не разумеючы, што паддаліся чужой палітыцы. У выніку прамаскоўскія партыі здамінавалі так званую апазыцыю, а фронтаўцы зь Вячоркам апынуліся на трэціх ролях; верхаводзяць Калякін, Лябедзька, Бухвостаў, усюды гавораць і пішуць па-руску, езьдзяць у Маскву да Караганава ды Маркава ды Нямцова, выбіваюць прыхільнасьць і чужыя сродкі, улягаюць чужой палітыцы, і Вячорка ў гэтай кампаніі як шэраговец.

Усё гэта абазначае паўзучую паразу беларускай нацыянальнай ідэі (ідэі, на якой трымаецца нацыянальная дзяржава і нацыя). У гэтым і сутнасьць здрады. Не сталі змагацца за беларускую справу, як нашыя адраджэнцы дзяды-прадзяды, як Народны Фронт супраць камунізму, СССР ды КПСС, а паддаліся хаўрусьнікам дзеля хаўрусу, дзеля абяцаных прагматычных інтарэсаў, ахвяраваліся вялікім дзеля малога.

У выніку на сёньняшні дзень Беларусь, фактычна, апынулася без нацыянальнай палітычнай альтэрнатывы. Калі б цяпер раптам абваліўся рэжым Лукашэнкі, то да ўлады ў Беларусі (пры дапамозе Масквы, калякіных і лябедзек) прыйшлі б зноў антыбеларускія сілы. Дзесяць гадоў таму, калі ў беларускай апазыцыі і палітыцы дамінаваў Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне», такога ніколі б ня здарылася. У Беларусі была нацыянальная палітычная пэрспэктыва.

Пра ўсё гэта я казаў, пісаў і папярэджваў і сем, і восем, і дзесяць гадоў таму. Гарантыя палітычнай перамогі не ў фармаваньні кааліцыяў з апанэнтамі дзеля дасягненьня блізкіх мэтаў, а ў стварэньні моцнай палітычнай беларускай сілы, якая будзе грунтам стратэгічных дасягненьняў нацыянальнай палітыкі. Ніхто ня можа сказаць, што нічога ня ведаў і ня чуў, калі паўстане пытаньне аб адказнасьці. Ёсьць канкрэтныя вінавайцы ў разгроме Японіі. Цяперашняя задача ўсёй нашай беларускай супольнасьці – вярнуць Беларусі нацыянальную палітычную пэрспэктыву, каб мець будучыню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць