Грамадства11

Трыятланістцы Зелянкевіч далі два гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

Як стала вядома «Трыбуне», суд даў два гады «хатняй хіміі» (абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову) трыятланістцы Валянціне Зелянкевіч. Па звестках выдання, прысуд звязаны з удзелам Зелянкевіч у мірных пратэстах у 2020-м. 

Зелянкевіч у канцы жніўня 2020-га не працягнулі кантракт у мiнскiм клубе трыятлона «Трыстайл». Як казала спартсменка, дырэктар клуба Дзмітрый Таўкачоў абяцаў ёй прадоўжыць супрацоўніцтва, аднак адмовіўся ад яго пасля таго, як убачыў «пратэсны» пост Зелянкевіч у інстаграме з фота, на якім яна стаяла з бел-чырвона-белым сцягам на праезнай частцы падчас аднаго з мірных мітынгаў.

Восенню 2020-га Зелянкевіч пераехала ў Расію, дзе працягвала трэніравацца, а таксама працавала трэнерам па трыятлоне і плаванні. Па інфармацыі «Трыбуны», некаторы час назад Зелянкевіч вярнулася ў Беларусь, а неўзабаве пасля гэтага была затрыманая і заставалася за кратамі да нядаўняга суда. Дата суда не называецца.

Каментары1

  • Андрусь
    10.03.2024
    Вось чаму пралукашэнкаўскіх спартоўцаў варта трымаць у лукашысцка-пуцінскім спартовым гета - хай на сваіх міжгубернскіх гульнях спаборнічаюць. На сусветных спаборніцтвах ім не мусіць быць месца ні пад нейтральным сцягам, ні пад якім. 

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць26

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі55

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць26

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць