Грамадства1313

Кіраўнік БПЦ Веніямін адшукаў падабенства паміж Новым Запаветам і Канстытуцыяй

Для краіны важна не страціць духоўны падмурак, заявіў у эфіры АНТ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі Веніямін, каментуючы, як на Захадзе хрысціянства нібыта замяняюць іншай рэлігіяй, піша БелТА.

Фота: Барысаўская епархія

«Богу — Божае, кесарава — кесару. Гэта значыць, вельмі важна, каб мы не ссоўвалі акцэнты ў жыцці грамадства, саступаючы пазіцыі духоўныя, каб яны ўсё ж такі займалі сваё годнае месца і чалавек у паўсядзённым сваім жыцці вяртаўся да Закона Божага і глядзеў, як правільна паступаць у адпаведнасці з ім, — сказаў мітрапаліт Веніямін. — Калі ж людзі будуць змяняць сваё жыццё насуперак Закону Божаму, які напісаны на ўсе часы для ўсіх народаў, то нічога добрага ад гэтага не будзе, губляецца духоўны падмурак і як следства гэтага — разбураецца ўсё».

«Важнасць устойлівага развіцця грамадства заключаецца ў тым, што, з аднаго боку, кожны чалавек будзе старацца арыентавацца на традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці, якія выкладзены ў Новым Запавеце і якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Гэта непарушныя падставы, — дапоўніў мітрапаліт Веніямін.

— З іншага боку, мы бачым і ўдзячныя Лукашэнку і тым, хто дапрацоўваў тэкст Канстытуцыі, што там замацаваныя духоўна-маральныя каштоўнасці беларускага народа. І нам важна выконваць Асноўны закон нашай краіны і іншыя законы».

Каментары13

  • Андрей
    18.03.2024
    Бла-бла-бла... Такие митраполит и патриарх - самый быстрый путь, чтобы вообще перестать ходить в церковь.
  • Ёсік
    18.03.2024
    Сьмешны ка.лабароды поп. Навошта вы ўсе цягніце паўсюль лукашэнку? Калі вы ўсе ёлупні, зломкі і недарэкі, навошта ўсё гэта на звычайных людзей праецыруеце? Чаму ты вырашыў, што царкоўныя кнігі з'яўляюцца апафеозам жыцьця? Манашка Г. ды Лямяшонак парушаюць запавет Не забі, зьбіраючы грошы на вайну супраць украінцаў. Крывадушнікі, а не царкоўнікі.
  • Нехрысць
    18.03.2024
    Хрысціяне ва усе часы абгрунтоўвалі усё што можна, і вокам не паводзілі. Крыжовыя паходы - калі ласка. Адпушчэнне грахоў за грошы - калі ласка. Дэнацыфікацыя Украіны - калі ласка. Не жыццёвая рэлігія таму што.

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім31

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць