Здарэнні

Жыхар Гродна абстраляў са свайго балкона шумную кампанію ў двары

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта паведаміў пра выпадак, які адбыўся восенню мінулага года ў Гродне. Увечары 30 верасня ў міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што ў жылым раёне горада невядомы адкрыў стральбу з пнеўматыкі і трапіў яму ў вобласць шыі. 

Фота: sk.gov.by

Стралком аказаўся 41-гадовы жыхар суседняга дома, які спачатку ўсё адмаўляў, але пасля прызнаў сваю віну.

Як удалося высветліць, 30 верасня мужчына выйшаў на балкон пакурыць. Там яму не спадабалася, што кампанія маладых людзей, якая сядзела на лавачцы каля суседняга дома, надта гучна размаўляла. А паколькі быў нецвярозы, то не прыдумаў нічога лепшага, як узяць пнеўматычную вінтоўку і пачаць страляць у бок гэтых мужчын.

Фота: sk.gov.by

Стрэліўшы некалькі разоў, мужчына супакоіўся і пайшоў спаць. Калі ж справа раскруцілася і стала пытанне аб адказнасці, то ён спачатку запэўніваў, што раскайваецца ў зробленым і нават нібыта выкінуў у раку вінтоўку, пасля спрабаваў усё спіхнуць на сваю сужыцельку, якую ўгаварыў узяць віну на сябе. На карысць апошняй версіі сведчылі і сябры мужчыны.

Урэшце, аднак, высветлілася, што вінтоўку падазраваны не выкінуў, а схаваў у гаражы свайго знаёмага, прытым без ягонага ведама. Тое, што страляў менавіта ён, таксама ўдалося даказаць праз розныя следчыя працэдуры.

Фота: sk.gov.by

Высветлілася таксама, што больш за 10 гадоў таму мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў, але пасля таго ў крымінале заўважаны не быў і меў пастаяннае месца працы, дзе характарызаваўся станоўча.

Фота: sk.gov.by

У выніку мужчыну выставілі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) і ч. 5 арт. 16, ч. 2 арт. 401 (падбухторванне да дачы загадзя хлуслівых паказанняў сведкамі пры вядзенні папярэдняга следства, спалучаных з абвінавачваннем у цяжкім злачынстве) КК Рэспублікі Беларусь. Цяпер яго ўзялі пад варту. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Усе навіны →
Усе навіны

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам3

Гурневіч адказаў Чаховічу: Я не пачуў ад Севярынца заклікаў ненавідзець46

У Берліне дзясяткі тысяч жыхароў засталіся без святла праз дыверсію1

На калядныя падарункі дзецям палітвязняў удалося сабраць усю патрэбную суму

Зяленскі, Макрон і Стармер падпісалі дэкларацыю аб разгортванні ва Украіне замежнага кантынгенту6

Лукашэнка выдзеліў грошы на падтрымку таленавітых студэнтаў. Коля зноў у спісе3

Ва Украіну не пусцілі італьянца ў вышыванцы, які дарогай нахвальваў Пуціна. Праз Threads за ім сачылі дзясяткі тысяч чалавек1

Трамп: Мы павінны абавязкова перамагчы на выбарах у Кангрэс, інакш пагражае імпічмент1

Спецпасланнік Трампа ў Грэнландыі: Гаворка пра незалежнасць вострава, а не пра анексію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць