Грамадства11

Тысячы студэнтаў адправілі ў палі

Дапамагаюць з пасяўной.

Скрыншот «Беларусь 1» 

Каля тысячы студэнтаў беларускіх ВНУ дапамагаюць работнікам аграрнага сектару ў пасяўной. Пра гэта распавёў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ.

Паводле яго слоў, да пасяўной прыцягнута больш за дзве тысячы чалавек з гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый механізатараў. Адправілі ў дапамогу і студэнтаў.

«У гэтым годзе мы прыцягнулі моладзь — студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў: каля 1 тыс.чалавек працуюць у сельскагаспадарчых прадпрыемствах Рэспублікі на вясновай пасяўной кампаніі. З іх каля 200, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне механізатара і працуюць на тэхніцы беларускай, энерганасычанай у тым ліку», — цытуе Барташа БелТА.

Міністр сцвярджае, што сёлета работнікі аграрнага сектару выкарыстоўваюць больш беларускіх гатункаў і беларускай тэхнікі.

Каментары1

  • Янка
    08.04.2024
    Што азначае "дапамагаюць"?! СПК - гэта камерцыйныя арганізацыі, якія існуюць дзеля зараблення прыбытку. Яны наймаюць жадаючых працаваць працаўнікоў за плату. Іншых узаемаадносінаў між СПК і працаўнікамі быць ня можа.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга145

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Павук прыйшоў на прайд у Вільні ў форме міліцыянта з чырвона-зялёным сцягам. Чаму?48

Аўталаўкі ў вёсках могуць змяніць свой выгляд — вось як ФОТЫ8

Мінчанка купіла кілаграм крэветак і амаль палову выкінула ў сметніцу — адны галовы4

Украінскі F-16 збіў расійскі Су-35 дзякуючы дапамозе шведскага самалёта7

Скандал у віп-зале Мінскага вакзала: свецкай журналістцы Бажэне Рынскай забаранілі сесці з нагамі ў крэсле15

Велападарожнік з Пінска паехаў у Смаленскую вобласць — і ў яго там скралі веласіпед4

Вучоныя даказалі эфектыўнасць вывучэння мовы падобна немаўлятам1

Дзяўчына зняла на відэа кампосцер у аўтобусе Брэста. У каментарах гарачая спрэчка — з-за мінчукоў12

Чалы прааналізаваў дэталі ўкраінскай аперацыі «Павуцінне» і прыйшоў да нечаканай высновы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга145

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць