Эканоміка66

Зяць былога віцэ-прэм'ера Жарко валодае крыптабіржай у Беларусі

Зяць былога віцэ-прэм'ера і міністра аховы здароўя Васіля Жарко праз кіпрскую юрыдычную асобу валодае крыптабіржай Free2ex, якая базуецца ў Беларусі, высветліла «Люстэрка». У прыватнасці, гэтая кампанія трапіла ў лік замежных інвестараў, якім забаранілі продаж бізнэсу ў нашай краіне. 

Руслан и Ольга Разгоновы. Фото: Facebook Руслана Разгонова
Руслан і Вольга Разгонавы. Фота: Facebook Руслана Разгонава

Дом у Драздах, салоны прыгажосці і месца ў БелВЭБ

У 2018 годзе ў Беларусі арыштавалі дзясяткі людзей па так званай «справе дактароў» — адным з самых гучных антыкарупцыйных працэсаў у гісторыі краіны. Справа датычылася хабару падчас пакупкі і паставак медыцынскага абсталявання і прэпаратаў. Тады Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пад следствам знаходзіцца больш за 100 чалавек. Сярод іх — чыноўнікі, галоўныя дактары бальніц, дырэктары дзяржпрадпрыемстваў.

Самым статусным затрыманым аказаўся намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і асудзілі на шэсць гадоў узмоцненага рэжыму. На волю былы намеснік міністра выйшаў у 2021 годзе. Мяркуючы па ўсім, яго памілавалі.

У перыяд расследавання «справы дактароў» пасаду віцэ-прэм'ера, які курыруе сферу аховы здароўя, займаў Васіль Жарко. Да гэтага ён дзесяць гадоў (з 2006-га да 2016-га) быў міністрам аховы здароўя Беларусі. Сілавікі дапытвалі Жарко па справе пра хабар, і нават хадзілі чуткі, што ён арыштаваны, але яны аказаліся памылковымі. Неўзабаве яго адправілі ў адстаўку. У 2020 годзе TUT.BY пісаў, што Жарко стаў дарадцам старшыні праўлення «Банка БелВЭБ». Чым ён займаецца цяпер, невядома.

У ліпені 2018 года інфармацыю пра арышт Жарко абвяргала яго дачка — Вольга Разгонава. Тады ж «Наша Ніва» каротка расказала пра яе і яе мужа. Шэсць гадоў таму жанчына кіравала сеткай салонаў прыгажосці Pastelle Salons у Мінску. Дарэчы, цікава, што ў 2018 годзе, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», дачка былога топ-чыноўніка атрымала ў падарунак ад бацькоў апартаменты ў Драздах — кватэру плошчай больш чым 120 квадратных метраў. Тады ж за Нацыянальнай бібліятэкай скончылася будаўніцтва сямейнага катэджа плошчай каля 500 квадратных метраў.

Pastelle ў Беларусі існуюць дагэтуль, вось ужо амаль дзевяць гадоў. У Мінску яны працуюць у гандлёвых цэнтрах «Замак» і «Тытан». У Беларусі салоны належаць прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Мелівана», заснавальніца і адзіная ўласніца якога — акурат дачка экс-чыноўніка.

У сацсетках Pastelle Salons пазіцыянуе сябе як «прыбалтыйская сетка». Праўда, мы адшукалі толькі адзін салон у Рызе. У іншых гарадах краін Балтыі іх мы не знайшлі. Аднак падобна, што Pastelle першапачаткова пачала працаваць менавіта ў Латвіі, а ўжо праз дзесяць гадоў з’явілася ў Беларусі.

«Сетку салонаў стварылі два на той час маладыя прафесіяналы — Руслан Разгонаў і Эдгар Заблоцкі, — цытавала «Наша Ніва» інфармацыю з сайта кампаніі, які цяпер не працуе. — Для таго каб рэалізаваць назапашаны досвед, шматлікія задумы і велізарны патэнцыял, майстрам не хапала толькі аднаго — сустрэць адзін аднаго. Калі гэта адбылося, агульнае бачанне развіцця індустрыі моды і жаданне падараваць людзям максімальную свабоду рэалізацыі іх ідэй дазволіла сябрам неўзабаве стаць яшчэ і партнёрамі — у 2005 годзе Руслан і Эдгар адкрылі першы салон Pastelle».

Руслан Разгонаў (у рэестрах латвійскіх і кіпрскіх юрыдычных асоб ён часта фігуруе як Ruslans Razgonovs) пасля стаў мужам Вольгі і, адпаведна, зяцем Васіля Жарко.

Бывший министр здравоохранения и вице-премьер Беларуси Василий Жарко. Фото: TUT.BY
Былы міністр аховы здароўя і віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко. Фота: TUT.BY

@nashanivanews Зяць былога віцэ-прэм'ера Жарко валодае крыптабіржай у Беларусі #беларускаямова #пабеларуску #беларусьновости #белорусы #беларускітыкток ♬ Paris - Else

Кіпрскі бізнэс і крыптабіржа ў Беларусі

Сфера прыгажосці — не адзіная галіна, у якой вядзе бізнэс зяць былога віцэ-прэм'ера Беларусі. У еўрапейскіх бізнэс-каталогах чалавек з імем Ruslans Razgonovs пазначаны як кіраўнік латвійскай кампаніі RR Concept. Магчыма, яна названая па першых літарах яго імені і прозвішча (напрыклад, на сваёй старонцы ў Facebook Руслан Разгонаў змясціў на аватарцы эмблему з літарамі RR). Чым займаецца латвійская кампанія — невядома. У каталогах сярод сфер яе дзейнасці згадваецца кансалтынг у тэхнічнай і навуковай сферах. Яшчэ адзін офіс RR Concept зарэгістраваны ў Празе. Сайта ў кампаніі няма.

Больш вядома пра іншы бізнэс Руслана Разгонава. Як высветліла «Люстэрка», зяць былога міністра і віцэ-прэм'ера — адзін з уладальнікаў крыптабіржы Free2ex.

Яна была створаная ў 2019 годзе. З 2020-га яна ёсць у складзе ПВТ — пад юрыдычным імем ТАА «Піксель Інтэрнэт». Free2ex прапануе стандартныя для крыптабіржаў паслугі: куплю і продаж папулярных крыптавалют (Bitcoin, Ethereum і іншыя), а таксама гандаль такенізаванымі актывамі (напрыклад, акцыямі кампаній ці сыравінай).

У «Піксель Інтэрнэт» багатая гісторыя. Як вынікае з інфармацыі Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб і звестак сайта kartoteka.by, да 2016 года кампанія займалася оптавым і раздробным гандлем электратаварамі. Засталася інфармацыя пра пастаўкі тэхнікі будучай крыптабіржы дзяржустановам: лядоўня — у Дзяржкамітэт судовых экспертыз, прас — у Палац Рэспублікі, прэзентатар — у Акадэмію навук.

Список поставок ООО «Пиксель Интернет» госорганизациям в 2016 году. Скриншот с сайта kartoteka.by
Спіс паставак ТАА «Піксель Інтэрнэт» дзяржарганізацыям у 2016 годзе. Скрыншот з сайта kartoteka.by

Цяпер адзіны ўладальнік Free2ex — кіпрская кампанія «Рэфірал ЛТД» (валодае 100% долі ў памеры 2,37 мільёна рублёў). Сама біржа ўключаная ў пералік юрыдычных асоб з «недружалюбных краін», якім Аляксандр Лукашэнка сваім указам забараніў прадаваць бізнэс.

Собственник ООО «Пиксель Интернет». Скриншот выписки из ЕГР
Уласнік ТАА «Піксель Інтэрнэт». Скрыншот выпіскі з АДР

У сваю чаргу, у «Рэфірал ЛТД» (Refiral LTD) два ўладальнікі: грамадзянін Літвы Уладзімір Бярэзін (належыць 75% долі кампаніі) і грамадзянін Латвіі Руслан Разгонаў (25%).

Прычым да пачатку 2023 года ў выпісцы кіпрскай юрыдычнай асобы Руслан Разгонаў фігуруе як грамадзянін Беларусі.

Мяркуючы з выпісцы з АДР, з сярэдзіны 2016-га да пачатку 2020 года ўласнікам будучай крыптабіржы, кампаніі «Піксель Інтэрнэт», была «Піксель Інвестментс», дырэктарам якой быў Уладзімір Бярэзін. З канца 2017-га да пачатку 2019-га мужчына таксама быў кіраўніком «Піксель Інтэрнэт». Мяркуючы з профіля Бярэзіна ў LinkedIn, бізнесовец каля васьмі гадоў працаваў у аўтамабільным холдынгу «Атлант-М». Апошняя яго пасада — дырэктар па інвестыцыях.

З 2016 года «Піксель Інтэрнэт» мяняе свой від дзейнасці на фінансавыя паслугі, а са студзеня 2020 года змяняе і ўладальніка — на «Рэфірал ЛТД», якая была створаная на Кіпры ўсяго за два месяцы да гэтага (ужо з зяцем былога віцэ-прэм'ера сярод уласнікаў).

Наколькі паспяховая Free2ex, якія абароты і колькі карыстальнікаў у біржы, сказаць складана. Заўважна, што платформа арыентуецца на карыстальнікаў з Беларусі, Расіі і, магчыма, іншых краін постсавецкай прасторы. У сайта біржы ёсць дзве версіі: на англійскай і рускай мовах. Аднак нават у англійскай версіі ў раздзеле Mass Media (відаць, маюцца на ўвазе СМІ, якія пісалі пра біржу) пералічаныя ў асноўным беларускія і расійскія выданні: Onliner, РБК, Myfin. У сродках аплаты побач з карткамі Visa і MasterCard ёсць айчынныя аплатныя сістэмы Belcard і bePaid.

— Мне здавалася, Разгонаў не вельмі ў тэме таго, што адбываецца ў кампаніі, — кажа крыніца «Люстэрка». — Асабліва цяжка яму даваліся пытанні, звязаныя менавіта з крыптавалютамі. Было адчуванне, што ён не грае вырашальнай ролі, а апошняе слова заўсёды застаецца за менеджментам біржы і Бярэзіным. Грошы ў кампаніі ёсць, але, з маіх назіранняў, выдаткоўвалі яны іх не вельмі ахвотна. Кліенты «з вуліцы» прыцягваліся з цяжкасцю. Але ў біржы ёсць нейкі пул пастаянных кліентаў, якія і давалі асноўны прыбытак.

З лета 2020 года ў Facebook Руслана Разгонава з’яўляюцца рэпосты навін са старонкі Free2ex у сацсеткі. Апошні датуецца 22 лютага 2022 года. Пасля яго іншых публікацый на старонцы грамадзяніна Латвіі і Беларусі ў сацсетках няма.

«Люстэрка» папрасіла Руслана Разгонава адказаць на пытанні пра крыптабіржу (у прыватнасці, ці ўдзельнічае ў гэтым і іншых сямейных бізнес-праектах былы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко). На момант публікацыі гэтага тэксту адказу не было.

Каментары6

  • Правдоруб 54
    12.04.2024
    Влад, латушко каким боком к принятию санкций?)
    В Спортлото напиши, бот губопика!
  • Першы
    12.04.2024
    Специализд широкого профиля узких знаний нашел модную тему для пиара.))
  • Нічога не адбываецца
    12.04.2024
    Зноў гэты злодзей усплыў

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць