Свет1010

У Сяргея Караганава, які заклікаў нанесці «прэвентыўны ядзерны ўдар» па Еўропе, знайшлі кватэру ў Берліне

Паводле інфармацыі Bild, Караганаў валодае кватэрай у раёне Прэнцлаўэр Берг плошчай 52 квадратныя метры і здае яе ў арэнду, атрымліваючы 850 еўраў штомесяц.

Сяргей Караганаў. Фота Wikimedia Commons

У сакавіку 2023 года, піша выданне, Караганаў даведаўся, што неўзабаве трапіць у санкцыйныя спісы, пасля чаго аформіў акт дарэння сваёй долі ў кватэры на жонку, якая цяпер саўладальніца нерухомасці.

Аднак, адзначае Bild, нямецкія ўлады аспрэчылі правамернасць угоды, і яна была прызнаная несапраўднай. Такім чынам, Караганаў застаўся саўладальнікам кватэры, але праз санкцыі не можа атрымліваць з яе прыбытак.

Караганаў знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з чэрвеня 2023 года.

Раней раскошную нерухомасць у Еўропе выявілі ў многіх іншых расійскіх палітыкаў і прапагандыстаў, якія на публіку заўзята крытыкуюць Еўропу і расказваюць пра яе дэградацыю. У тым ліку ў зоркі расійскага ТВ Уладзіміра Салаўёва.

Каментары10

  • Зянон
    12.04.2024
    Пеця, ау, дзе ты?
  • Андрусь
    12.04.2024
    Мы, чытачы НН, ужо даўно зразумелі і звыкліся, што рэдакцыя НН больш адсочвае расійскі парадак дня, чым, напрыклад, тое, чым жывуць беларусы ў розных краінах, куды яны мусілі ўцякаць (калі, напрыклад, у вас быў апошні матэрыял пра беларускае жыццё ў Батумі, дзе яно насамрэч віруе?). Але ці можна вас папрасць у такіх выпадках, як з гэтым Караганавым, тлумачыць хто гэта такі і чаму мы мусім ведаць пра ягоныя фінансавыя праблемы?  
    Бо вы то цягам чатырох дзясяткаў матэрыялаў хаваеце якогась расійскага кахеіста, які выкінуўся з гаўбца ў Нью-Ёрку, а вельмі даўно яго без ягонага ведама і жадання нарадзілі ў Беларусі, то смуткуеце з нагоды смерці нейкіх расійскіх комікаў. А цяпер пішаце пра кагосьці, хто ўвогуле не на слыху ў беларускай супольнасці. То тлумачце, чаму нам гэта важна і ў чым навіна. Гэта яшчэ Загорская гадоў 7 таму расказвала на азах навінавай журналістыкі, дзе Настасся, дарэчы, таксама прысутнічала. 
  • 123
    12.04.2024
    Так в чем дело? Наносите превентивный удар по этой квартире! ;))))))))))

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу64

Грамадствадапоўнена64

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу64

Грамадствадапоўнена64

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць