Грамадства99

Відавочца расказаў, як адбывалася пахаванне забітага айцішніка Зельцара

Прапаведнік і бацька сямі дзяцей Сергій Мельянец, які нядаўна пакінуў Беларусь пасля адбыцця пакутлівых 25 сутак на Акрэсціна перад перспектывай ужо крымінальнага пераследу, у сваім інтэрв'ю «Нашай Ніве» сярод іншага расказаў, як адбывалася пахаванне айцішніка Андрэя Зельцара, які аказаў узброены супраціў сілавікам, што ўварваліся ў ягоную кватэру, і быў імі застрэлены. Паводле яго слоў, «там было самае сумнае пахаванне, якое я бачыў у жыцці».

Фота: facebook.com/melsergiy

«Сабралася чалавек са сто. Усе ў масках і капюшонах, я не браў тэлефон, толькі ўзяў стары фоцік. Было ясна — гэтыя людзі гатовыя да таго, што іх забяруць, за намі прыглядалі з бусіка без нумароў. Напэўна, сабраліся самыя смелыя людзі Беларусі.

Фота: facebook.com/melsergiy

Стаіць труна, вакол людзі. Стаіць мама ля труны, гладзіць Андрэя па галаве, побач нейкае дзіця. Стаіць бацька-інвалід на мыліцах. Усе маўчаць, толькі мама прыгаворвае «сыночак, сыночак», пачынае расказваць, якім ён быў добрым хлопцам. Святара няма. Метраў за 15 ад нас ідзе іншае пахаванне, там усё як мае быць — і святар адпявае, і людзі моляцца.

Фота: facebook.com/melsergiy

Я думаў, што магу зрабіць, бо проста сэрца разрываецца. Наважыўся, падышоў да мамы Андрэя, і яна дазволіла сказаць пару словаў — што Бог паклаў на сэрца, тое і сказаў. Было жудасна страшна, але хоць нешта. А потым проста паклалі труну ў магілу і без усякага адпявання пахавалі Андрэя», — расказаў Сергій Мельянец.

Фота: facebook.com/melsergiy

Цалкам інтэрв'ю з Сергіем Мельянцом чытайце:

«Сказалі, што мой артыкул — здрада дзяржаве». Пагутарылі з прапаведнікам Мельянцом, які з'ехаў з Беларусі з сямю дзецьмі

Каментары9

  • *
    23.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Влад
    23.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Самсон
    23.04.2024
    Было не 100 чалавек, а каля 50, ну можа 60. Але гэта нічога не адзначае, бо сапраўды было вельмі горка і вельмі страшна. А тое, што не было святара - гэта можа і не зусім кепска. Бо як можа адпяваць ахвяру карнікаў прадстаўнік праўладнай арганізацыі, якая адкрыта падтрымлівае гэтых самых карнікаў, ня мае нічога супольнага з тым, што напісана ў Бібліі, і з'яўляецца імітацыяй, якіх пад час панавання Лукашэнкі створана шмат?! А Андрэя, які загінуў пад час абароны свайго жылля, адпелі ўсе вольныя беларусы ў сваіх сэрцах.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць