Свет11

У Нямеччыне пачаўся суд над змоўшчыкамі, якія рыхтавалі вайсковы пераварот

У нямецкім Штутгарце пачынаецца першы з трох працэсаў па справе руху «Рэйхсбюргер», чальцы якога аспрэчваюць легітымнасць сучаснай германскай дзяржавы. Паводле ацэнак нямецкіх спецслужбаў, рух «Рэйхсбюргер» у Германіі налічвае каля 20 тысяч чалавек, каля 2300 з якіх характарызуюцца як «гатовыя прымяніць гвалт».

У нямецкім Штутгарце пачынаецца першы з трох працэсаў па справе руху «Рэйхсбюргер». Фота: Thomas Lohnes / Getty Images

Усяго на лаве падсудных аказалася 27 чалавек. Дзевяці членам вайсковага крыла групоўкі прадʼяўлены абвінавачанні ў тэрарызме і дзяржаўнай здрадзе. Дзесяць кіраўнікоў групоўкі будуць судзіць асобна, працэс пачнецца ў Франкфурце 21 мая. Працэс па справе астатніх абвінавачаных пачнецца ў Мюнхене 18 чэрвеня, піша BBC. 

Сярод абвінавачаных — прадстаўнік роду фон Ройс — дынастыі, якой нядаўна споўнілася 900 гадоў. У матэрыялах справы ён праходзіць як прынц Ройс. 

Падпольны рух «Грамадзяне рэйха» не прызнае цяперашнюю дэмакратычную нямецкую дзяржаву і выступае, у прыватнасці, за аднаўленне Германіі ў межах да 1939 года. 

Пракуратура сцвярджае, што змоўшчыкі мелі намер штурмам захапіць бундэстаг, зрынуць дэмакратычную ўладу, паставіць на чале дзяржавы свайго лідара і аднавіць той дзяржаўны лад Германскай імперыі, што існавала на 1871 год.

Для гэтага яны з лістапада 2021 года праводзілі пастаянныя сходы, а таксама займаліся вярбоўкай дзейных і былых вайскоўцаў, набыццём зброі і арганізацыяй трэніровак.

У нямецкім Штутгарце пачынаецца першы з трох працэсаў па справе руху «Рэйхсбюргер». Фота: Thomas Lohnes / Getty Images

Яны ўжо запланавалі стварэнне новых міністэрстваў замежных спраў, юстыцыі і аховы здароўя і намецілі, хто стане на чале гэтых ведамстваў. 

Па словах пракурораў, яны добра разумелі, што не змогуць дасягнуць сваіх мэт без гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў дзяржавы, у тым ліку забойстваў, і былі да гэтага гатовыя. 

У снежні 2022 года нямецкая паліцыя арыштавала 25 змоўшчыкаў. 

Рэйды з удзелам больш за 3 тысяч супрацоўнікаў паліцыі і спецслужбаў прайшлі адначасова ў 130 месцах у 11 землях Германіі, а таксама ў Аўстрыі і Італіі. Было канфіскавана больш за 380 адзінак агнястрэльнай зброі, а таксама амаль 150 тысяч адзінак боепрыпасаў. 

Прэс-сакратар вайсковай разведкі Германіі тады сказаў агенцтву Reuters, што сярод членаў групоўкі ёсць адзін дзейны салдат са спецназа і некалькі вайскоўцаў у запасе. 

Акрамя таго, у склад групы, паводле звестак пракуратуры, уваходзіла берлінскі суддзя і дэпутат бундэстага ад правай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» ў 2017-2021 гадах Біргіт Мальзак-Вінкеман. 

«Абвінавачаных абʼядноўвае глыбокае непрыманне дзяржаўных інстытуцый і свабодны, дэмакратычны лад дзяржавы ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія», — заявіла пракуратура. 

Паводле ацэнак нямецкіх спецслужбаў, рух «Рэйхсбюргер» у Германіі налічвае каля 20 тысяч чалавек, каля 2300 з якіх характарызуюцца як «гатовыя прымяніць гвалт». 

Іх абʼядноўваюць ксенафобскія і антысеміцкія перакананні. Яны абвяргаюць дэмакратыю і прытрымліваюцца праманархічных поглядаў. 

Deutsche Welle цытуе словы рэпарцёра Тобіяса Гінсбурга, які восем месяцаў пад прыкрыццём працаваў у асяроддзі прыхільнікаў руху: «Рэйхсбюргеры» не зʼяўляюцца цэласнай групай ці незалежнай формай экстрэмізму. Гэта хутчэй тэорыя змовы, якая глыбока ўкаранілася ў нямецкім грамадстве і нацыянал-сацыялізме». 

Але ён адзначыў, што група падзяляе ідэі ўсіх ультраправых актывістаў: «Гэта ідэя аднастайнага грамадства без чужынцаў».

Каментары1

  • 30-я дывізія
    29.04.2024
    Дзяржздраду на карысць якой дзяржавы ім інкрымінуюць? Тое самае, што лукашысты інкрымінуюць нашым патрыётам))) Ліберастычны канцлягер. Наша Ніва, раскажы чытачам, як жорстка збівае паліцыя жыхароў Ірландыі, якія пратэстуюць супраць завозу мігрантаў у іх маленькі гарадок ;)

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі10

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага15

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі10

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць