Свет1010

Украінскаму алігарху Ігару Каламойскаму выставілі падазрэнне ў арганізацыі заказнога забойства. А гэта пажыццёвае

Пракуратура сцвярджае, што для выканання замовы Каламойскі праз свайго ахоўніка прыцягнуў членаў банды, якая «спецыялізавалася» на фізічнай расправе з канкурэнтамі.

Алігарху Ігару Каламойскаму паведамілі аб падазрэнні ў арганізацыі заказнога забойства дырэктара адной з юрыдычных кампаній, паведамляе «Украінская праўда».

«Пры працэсуальным кіраўніцтве офіса генеральнага пракурора вядомаму бізнэсоўцу [Ігару Каламойскаму], падазраванаму ў легалізацыі маёмасці, атрыманай ашуканскім шляхам, паведамлена аб падазрэнні ва ўчыненні яшчэ аднаго злачынства, звязанага з арганізацыяй заказнога забойства (ч.4 арт. 27, ч. 2 арт. 15, п. п. 11, 12, ч. 2 арт. 115 КК)».

Па даных следства, алігарх, каб адпомсціць, замовіў забойства дырэктара адной з юрыдычных кампаній за «невыкананне патрабаванняў па ануляванні і прызнанне несапраўднымі рашэнняў агульнага сходу акцыянераў адкрытага акцыянернага таварыства».

У паліцыі сцвярджаюць, што Каламойскі меў асабісты камерцыйны інтарэс у працы металургічнага завода, а рашэнне агульнага сходу акцыянераў прадпрыемства не дазваляла яму паўнавартасна рэалізаваць свой план нажывы.

Таму ён з пагрозамі звярнуўся да адваката юрыдычнай фірмы, якая ўдзельнічала ў агульным зборы акцыянераў і рыхтавала юрыдычную дакументацыю, каб той адмяніў рашэнне. У адказ алігарх атрымаў адмову, таму вырашыў адпомсціць.

Для выканання замовы Каламойскі праз свайго ахоўніка прыцягнуў членаў банды, якая «спецыялізавалася» на фізічнай расправе з канкурэнтамі.

Паводле інфармацыі Нацпаліцыі, напад адбыўся ў жніўні 2003 года ў цэнтры Феадосіі.

Тады чацвёра мужчын нанеслі пацярпеламу ўдары металічным дубцом па галаве і нажавыя раненні ў грудзі, жывот і спіну. Перашкодзіла зламыснікам дабіць мужа жонка пацярпелага, а лекарам удалося выратаваць яго жыццё.

Праз некалькі дзён выканаўцаў злачынства затрымалі, а пазней прысудзілі да пазбаўлення волі на тэрміны ад 6 да 12 гадоў.

Расследаванне ўстанаўлення заказчыка забойства было выдзелена ў асобную вытворчасць. І толькі 8 мая 2024 года Каламойскаму было абвешчана аб падазрэнні.

За замах на наўмыснае забойства, здзейсненае па замове па папярэдняй змове групай асоб прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў або пажыццёвае пазбаўленне волі.

Таксама ў чатырох рэгіёнах Украіны праводзяцца 23 ператрусы ў рамках гэтай вытворчасці.

Каламойскі ўжо знаходзіцца пад вартай праз іншую справу.

Каментары10

  • РЛБ
    08.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Дурнякуну
    08.05.2024
    Пан янек , хто э ппкравіцелей прыбірае ?
    У вас там на ферме з галавой не дружаць ?
  • Поросяко
    08.05.2024
    Порошенко похлеще Коломойского будет, но он под защитой Байдена.

Цяпер чытаюць

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад2

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Усе навіны →
Усе навіны

«Гарызонт» будзе выпускаць беларускія планшэты7

Жанчыну з Аўстраліі, якая накарміла сям'ю стравай з атрутнымі грыбамі, прызналі вінаватай. Тады памерлі тры чалавекі1

Блогерку з Мазыра Паліну Зыль асудзілі на год пазбаўлення волі

Памёр Эдуард Герасімовіч1

Здарэнне на фэсце ў Будславе: падчас набажэнства ўпаў дрон — цудам ніхто не пацярпеў2

Дубавец: Сіла Офіса Ціханоўскай у тым, што ён — за ўсіх беларусаў, у тым ліку і тых, якія прарочаць яму «канцы»34

Курсанты Разанскага вучылішча паветрана-дэсантных войск забілі свайго сяржанта, пашкодзіўшы яго парашут20

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад2

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць