Эканоміка33

Індыя пачала паляваць на «крытычна важныя мінералы» за мяжой. Пошук завёў і ў Беларусь

Як паведамляе буйны індыйскі канал Zee Business, краіна пачала актыўна шукаць магчымасці здабываць «жыццёва важныя для сваёй эканомікі рэсурсы» за мяжой і нядаўна адправіла дэлегацыі ў некалькі краін. Сярод іх аказалася Беларусь.

Пасол Беларусі ў Індыі Міхаіл Касько і намеснік міністра замежных спраў Індыі Паван Капур. Фота беларускага пасольства

Па інфармацыі тэлеканала Zee Business, індыйскія дэлегацыі з удзелам прадстаўнікоў прамысловых гігантаў Hindustan Aluminium Corporation Limited і Adani Enterprises Limited нядаўна наведалі Чылі, Беларусь, Аргенціну і Аўстралію.

«Галоўная мэта такіх наведванняў — забяспечыць за мяжой здабычу жыццёва важных мінералаў, якія маюць вырашальнае значэнне для прамысловага росту Індыі», — адзначае канал.

Zee Business дадае, што намаганні Індыі выкліканы прамысловай экспансіяй Кітая ў Тыбеце (высакагорная аўтаномная вобласць у складзе Кітая, якая мяжуе з Індыяй і мае велічэзныя сховішчы розных рэсурсаў) і за мяжой, што таксама штурхае Індыю на гонку.

Напрыклад, у Чылі індыйская дэлегацыя шукае магчымасці здабываць літый і медзь. Наконт індыйскіх справаў у Беларусі канал падрабязнасцяў не прывёў.

Характэрна, што яшчэ нядаўна, паводле афіцыйнай індыйскай статыстыкі, краіна цалкам адмовілася ад беларускага калію на карыць расійскага. Акрамя таго, удвая зменшыліся даходы Беларусі і ад экспарту калію ў Кітай.

Каментары3

  • Бобр
    17.05.2024
    Калі прыехалі, то значыць Мінпрыроды надурыла прэзідэнта? Ёсьць каштоўныя мінералы ў Беларусі)
  • Макейский
    17.05.2024
    касько стал послом? Он же пустой как печная труба в заброшенном доме....Это его от правосудия спрятали или что? Что за клоунада.
  • Никто
    18.05.2024
    В РБ индусов может интересовать в первую очередь техника для разработки месторождений, а не сами минералы.

Цяпер чытаюць

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра — скарочаны працоўны дзень. А калі будуць наступныя вялікія выходныя?1

Трамп заявіў, што не верыць у атаку Украіны на рэзідэнцыю Пуціна

У Беларусь завезлі «Чабурашку 2». Паглядзелі гэты расійскі хіт, каб вам не прыйшлося13

Прэм’ерка Даніі заклікала Трампа спыніць «пагрозы» ў дачыненні да Грэнландыі1

Трамп прыгразіў Кубе і Калумбіі4

Аднавілі мост там, дзе яго не магло быць, бо не змаглі знайсці яго рэальнае месца. Што за рэстаўрацыя адбываецца ў Жылічах?2

Расія даказвае, што УСУ ударылі ў Купянску па сваіх, але Z-блогеры прызнаюць, што авіябомбамі накрылі кінутых расіян2

У Гане мясцовы «прарок» абяцаў на Каляды сусветны патоп і падмануў. Людзі абураныя8

Жанчына набыла ў фірмовай краме «Беліты» падарункавы сертыфікат. У іншай краме яго не прынялі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць