Грамадства44

«Беларусьфільм» зняў мультфільм пра вайну — запаўняць залы дзецьмі будуць адміністрацыйнымі метадамі

Чыноўнікам даручылі забяспечыць яўку на новую стужку Нацыянальнай кінастудыі.

У пракат выходзіць новы мультфільм «Мемарыяльныя комплексы Беларусі» вытворчасці «Беларусьфільма». Мінкульт даручыў сталічным і рэгіянальным чыноўнікам забяспечыць запаўненне кіназалаў.

Прэм'ера мультфільма запланаваная на канец чэрвеня, тады ж стужку будуць паказваць у дзіцячых лагерах па ўсёй краіне. У распараджэнні, якое апублікаваў «Флагшток», сказана, што «ў мэтах максімальна шырокага ўключэння дзіцячай і падлеткавай аўдыторыі гледачоў «чыноўнікам на месцах трэба аказаць садзейнічанне кінапракатным арганізацыям у выбары аздараўленчых летнікаў і правядзенні прэм'ерных паказаў».

Калі канікулы скончацца, мультфільм будуць паказваць у школах. Акрамя таго, дзяцей будуць вадзіць на стужку і ў кінатэатры. Прычым, мяркуючы па ўсім, бясплатна. Ад чыноўнікаў патрабуецца дапамога» ў прыцягненні мэтавай аўдыторыі гледачоў пры паказе дадзенага фільма ў кінатэатрах».

Мультфільм прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Беларусі. Анімацыя распавядае пра «гістарычныя падзеі, у памяць пра якія створаны мемарыяльныя комплексы». Сярод іх «Буйніцкае поле», «Прарыў, «Ола», «Чырвоны Бераг» і іншыя.

Каментары4

  • А
    28.05.2024
    А слабом зняць нешта тое і так каб без прыгону прыйшлі па сваёй волі???
  • Ёсік
    28.05.2024
    А, а тутака ўсё праз прыгон, калі не чапаць бюджэтнікаў ды навучэнцаў, ніхто не будзе марнаваць свой асабісты час ні на мітынгах, ні каля амбасадаў, ні на хакеі, ні на суботніку ці ў полі з камянямі, ні ў кіно з тэатрам. Дырэктар саўгаса захрас у СССР 70-х,і лічыць, што гэта эталон жыцьця для беларусаў, а сам, мярзотнік з сінімі пазногцямі, жыве ў іншай Беларусі, Беларусі ХХІ стагодьдзя.
  • Вольная Беларусь
    28.05.2024
    Каб вас усіх Рак паеш! Якія ж вы рабы маўклівыя!!!! Навошта дзіцяці гэта ведауь? 100 гпдоў таму! І

Цяпер чытаюць

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі15

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці не застануцца беларусы сам-насам з Пуціным і чым гатовы дапамагчы Еўрасаюз? Інтэрв'ю з еўракамісарам26

Забітую ў Ерэване чачэнку Айшат Баймурадаву маглі атруціць, памірала яна цяжка і доўга3

«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы22

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа64

У Гомелі асудзілі прадпрымальніка з Камарына — з самага памежжа з Украінай

«Пакуль не іду ў «Жабку». Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі8

У Луўры чарговая бяда: здарыўся патоп

Чым кавід адрозніваецца ад прастуды, калі бегчы да доктара, а калі можна лячыцца дома — топ парад ад тэрапеўта на перыяд прастуд4

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі15

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць