Эканоміка33

У Мінску адкрыўся новы прэміяльны супермаркет

Што ў ім можна знайсці?

Фота тут і далей: Павел Русак / Tochka.by

У «Маяку Мінска» запрацаваў самы буйны супермаркет сеткі «Сем пятніц» — з прыстаўкай XXL. Крама на 1100 «квадратаў», піша «Точка». 

Кампанія «Юністар груп» абяцала эксклюзіўны асартымент, які не знайсці ў канкурэнтаў.

Чакаць, што абсалютна ўсё на паліцах будзе неймаверным эксклюзівам, не варта: многія этыкеткі вы сустрэнеце ў любым іншым супермаркеце.

Але ёсць на што падзівіцца ў мясным і рыбным аддзелах. Там выкладзены качыны кумпячок за Br17, а крыху далей — 70 г хамону за амаль такую ж суму.

У рыбным аддзеле адных толькі стэйкаў фарэлі прадстаўлена некалькі відаў. Замарожаны можна купіць за Br27, свежы — за Br74, а вэнджаны абыдзецца больш чым у Br100 за кг.

Прадаецца тут яшчэ, напрыклад, вялены шчупак, кіжуч і мноства ўсялякіх морапрадуктаў. Камчацкі краб каштуе амаль Br100.

Ёсць і паста, за ўпакоўку якой давядзецца заплаціць звыш Br20.

Адкрываючы краму, уладальнікі казалі пра тое, што разлічваюць у першую чаргу на пакупнікоў з Уручча, Новай Баравой, ПВТ, а асноўнымі наведвальнікамі стануць жыхары 10-тысячнага «Маяка Мінска» і прылеглага «Усходу».

Каментары3

  • Влад
    31.05.2024
    Ну вот, а на Хартии 20 лет рассказывают что вот-вот всё загнётся! Цены в 2 раза выше чем в Вильнюсе, но покупатели есть! Видимо белорусов всё устраивает.
  • 375
    01.06.2024
    Влад, да всё дело в том, что в 21 веке с голоду не умирают нигде, даже в сев Корее. Найдется и прослойка людей, которые смогут иногда позволить себе деликатес. Тем более, что деликатесы это только по нашим меркам. Ассортимент любого польского более-менее крупного магазина в разы шире. И выбор мяса, и выбор рыбы, и выбор морепродуктов. Ну не реально, это только в Беларуси дожились, что "несколько видов стейков форели" - это премиальный сегмент с уникально широким выбором. Грустно.
  • Максим Дизайнер
    01.06.2024
    Все тоже самое, по тем же ценам валялось сто лет назад даже в ночном Гнилоопте.

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ20

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя10

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ20

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць