Вайна1717

Стала вядома, якую зброю ЗША дазволяць выкарыстоўваць на тэрыторыі Расіі

30 мая Вашынгтон упершыню заявіў, што дазволіць Украіне абмежаванае выкарыстанне амерыканскіх узбраенняў на тэрыторыі Расіі. The Wall Street Journal даведаўся, якія менавіта магчымасці з'явяцца ў Кіева.

Вучэнні сістэм HIMARS у Літве. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Міністэрства абароны Літвы

Паводле інфармацыі выдання, УСУ змогуць выкарыстоўваць РСЗА HIMARS, ракетныя сістэмы GMLRS і артылерыю для ўдараў па камандных пунктах, складах зброі і іншых цэлях на тэрыторыі Расіі, якія выкарыстоўваюцца для атакі Харкава.

Ракеты вялікай далёкасці ATACMS выкарыстоўваць на тэрыторыі Расіі будзе забаронена.

З лютага 2022 года ЗША не дазвалялі выкарыстоўваць любую пастаўленую зброю для ўдараў па цэлях унутры Расіі. Украіне было дазволена наносіць удары толькі па цэлях у анексаваным Расіяй у 2014 годзе Крыме, паколькі ён знаходзіцца ў міжнародна прызнаных межах Украіны.

Новыя геаграфічныя рамкі, устаноўленыя адміністрацыяй Байдэна, адлюстроўваюць адначасовае імкненне Вашынгтона ўзмацніць абараназдольнасць Украіны і знізіць рызыку перарастання канфлікту ў непасрэднае сутыкненне паміж Вашынгтонам і Масквой, піша WSJ.

Каментары17

  • Байдэн прідэ - порядок навідэ
    31.05.2024
    То бо, дазволілі біць па Расеі той зброяй, якая да Расеі не дастае.
    І уся украінская і беларуская прапаганда пры гэтым за Байдэна. А пуцінскі агент і клоун - Трамп.
    Ага.
  • Андрусь
    31.05.2024
    Толькі забарона выкарыстоўваць Украінай заходнюю зброю па Белгародскай вобласці дазволіла агрэсару захапіць 250 кв км украінскай тэрыторыі пасля 10 траўня
  • Змагар
    31.05.2024
    То, что эта «Эс-Вэ-О» изначальный договорняк между РФ и Западом и обыкновенный легальный полигон для «померяться силой» - эдакий ринг-междусобойчик, я НИ РАЗУ не сомневался! Жаль, многие украинцы этого не понимают!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць