Свет1616

Стала вядома пра асобу застрэленага на беларуска-літоўскай мяжы кантрабандыста

Камандуючы Службай аховы дзяржмяжы Літвы (VSAT) Рустам Любаеў распавёў, што застрэлены мужчына — віленчук 1980 г. н. з багатым крымінальным мінулым.

«Гэта жыхар горада Вільні, які мае ўражальнае крымінальнае мінулае. Ён неаднаразова судзімы за розныя злачынствы, у тым ліку за парушэнне дзяржаўнай мяжы і захоўванне акцызных тавараў», — цытуе Любаева Delfi. 

Паводле Службы аховы дзяржаўнай мяжы, у суботу каля 21:00 памежнікі праводзілі аперацыю па пошуку кантрабандыстаў у наваколлях вёскі Паўдрыёніс Шальчынінскага раёна недалёка ад мяжы з Беларуссю. На дарозе яны заўважылі аўтамабіль VW Passat. Калі літоўскія памежнікі паспрабавалі спыніць кіроўцу, той дадаў хуткасць і паспрабаваў збіць супрацоўніка Дзяржаўнай памежнай службы. 

Падчас пагоні адзіны стрэл супрацоўніка аказаўся смяротным. Пасля спынення аўтамабіля на сядзенні кіроўцы быў знойдзены смяротна паранены мужчына.

Каментары16

  • Acab
    02.06.2024
    А, ну з багатым крымінальным мінулым ну дык канешне. Ну як найболей, ну. І так добра зрабілі, а тут высьветлілася раптам, што зацяты. Оооо, ўратавалі места і ваколіцы, mundi, urbi et orbi ад такога!
    Дзякуй, міліцыя, я дрых п'яны з каханкай-аднадзенкай, а вы мой спакой збераглі ад гэтага розназлачыннага пераходніка дзярж мяжы, крымінальнага захоўвальніка падакцызных тавараў.
    Пайду пляшачку гарэлачкі адкаркую. Захоўваю ў лядоўцы. Спярша акцыз абрываю з бутэлькі, далей корак адкручу (не да канца адрываю, каб прыроду не засьмейіць коркам, а рэцыклінгаваць)
  • Acab
    02.06.2024
    І, папрашу не хаваць ад нас ўсяго крымінальнага мінулага застрэленага! Ўсю страшную праўду пра ягонае злачыннае мінулае хочам ведаць!
    Ня толькі як дзярж мяжу пераходзіў, але і нарогу пад чырвоны сьветляфор! Ўзўўў, багацей крымінальнамінулы! Ўўўўўў недарма цябе!!!
  • Ал
    02.06.2024
    Забілі хлопца, паскуды! Стрэлілі у кола, а памер кіроўца. Чалавек вазіў сабе цыбаркі, а яго хочуць паказаць нейкім маньякам. 

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня10

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры4

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку5

Ва Уроцлаве машыну беларуса пяты раз псуюць невядомыя7

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку4

Лаўроў заявіў, што Расія не думала нападаць на Украіну і не збіраецца атакаваць Еўропу9

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня10

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць