Гісторыя22

Месца славутай Палонкаўскай бітвы застанецца безыменным

Улады Баранавіцкага раёна не пажадалі ўсталяваць металічную інфармацыйную шыльду на месцы знакамітай Палонкаўскай бітвы, 350-годдзе якой будзе адзначацца сёлета.

Улады Баранавіцкага раёна не пажадалі ўсталяваць металічную інфармацыйную шыльду на месцы знакамітай Палонкаўскай бітвы, 350-годдзе якой будзе адзначацца сёлета.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года баранавіцкая інтэлігенцыя звярнулася да раённых уладаў з лістом, у якім прасіла дабраўпарадкаваць тэрыторыю вакол памятнага камня каля в. Палонка, а на самім помніку павесіць металічную шыльду з надпісам: «Тут 28 чэрвеня 1660 года аб’яднанае беларуска-літоўскае і польскае войска пад кіраўніцтвам гетманаў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага здабыла вялікую перамогу над утрая большым войскам маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай абодвух народаў 1654-1667 гг.»

Памятны валун на месцы легендарнай бітвы быў усталяваны і асвечаны праваслаўным і каталіцкім святарамі яшчэ ў 1994 годзе. Драўляную шыльду з мемарыяльным тэкстам на ім сябры Баранавіцкай Рады ТБМ усталёўвалі ўжо двойчы, але яе неўзабаве знішчалі вандалы.

Таму напярэдадні 350-годдзя той слаўнай перамогі пад Палонкай сябры ТБМ вырашылі звярнуцца да мясцовых уладаў з просьбай адзначыць векапомнае месца менавіта металічнай шыльдаю.

Па словах старшыні Баранавіцкай Рады ТБМ Віктара Сырыцы, гэта быў бы ўдзячны жэст нашчадкаў, якія памятаюць сваю гісторыю і якія пазбавіліся комплексаў «малодшага брата» ў яе ацэнках.

Аднак з адказу Баранавіцкага райвыканкама можна зрабіць выснову, што падобнага жэсту зроблена не будзе: «Фінансавыя сродкі на ўсталяванне металічнай пліты з інфармацыяй пра падзеі на гэтым месцы не прадугледжаныя ў раённым бюджэце на 2010 год, бо дадзены памятны знак не з’яўляецца помнікам гісторыі і культуры».

Пакуль месца Палонкаўскай бітвы, перамога ў якой мела выключнае значэнне ў вызваленні нашай краіны ў гады самай жудаснай вайны ў беларускай гісторыі, так і застанецца безыменным. Да лепшых часоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава5

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава5

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць