Грамадства33

На «Беларусьфільме» працягваюцца чысткі: звольнілі кіраўніцтва дакументальнай студыі «Летапіс»

Як стала вядома з ананімных крыніц у Міністэрстве культуры, цалкам звольненае кіраўніцтва «Летапіса» — падраздзялення нацыянальнай кінастудыі, адказнага за вытворчасць дакументальнага кіно, піша на «Еўрарадыё» кінакрытык Тарас Тарналіцкі.

Сучасны лагатып студыі "Летапіс"
Сучасны лагатып студыі «Летапіс». Фота: УП «Беларусьфільм»

Нядаўна пасаду дырэктаркі студыі страціла Аксана Эйхарт. Як тлумачыць крыніца, да яе «былі пытанні» праз актыўнае адстойванне праектаў студыі падчас іх разгляду на мастацкай радзе. Цяпер чыноўнікі на яе месца шукаюць больш памяркоўнага кіраўніка.

Звольненае кіраўніцтва

Аксана Эйхарт. Фота: «Беларусь сегодня»

Таксама звольнілі дакументалістку Галіну Адамовіч, прызёрку шматлікіх кінафестываляў, якая супрацоўнічала са студыяй з 1995 года. Прычынай сталі пытанні да новых прац рэжысёркі, а апошняй кропляй стала з’яўленне ў адной са стужак фанаграмы, прысвечанай Украіне.

З пачатку 2024 года на студыі не працуе Уладзімір Мароз — кінарэжысёр, пісьменнік і паэт, які займаў пасаду вядучага рэдактара «Летапіса». Ён прыйшоў сюды працаваць у познія савецкія часы, а цяпер з ім не працягнулі кантракт. 

У выніку цяпер на студыі засталіся толькі адносна маладыя кадры: рэжысёры Яўген Сяцько, Уладзімір Луцкі, Юрый Цімафееў і яшчэ некалькі аўтараў. Хто ўзначаліць «Летапіс», пакуль невядома. 

Таксама істотна змянілася мастацкая рада студыі, якая займаецца «прыёмкай» замоўленых фільмаў. Цяпер туды не запрашаюць кіназнаўцаў, а клічуць супрацоўнікаў Мінкульта і кінапракатчыкаў — кіраўнікоў рэгіянальных дзяржаўных кінасетак. Такім чынам дзяржава плануе вызначаць кантэнт, які будзе запатрабаваны ў масавага гледача. 

Цягам апошніх гадоў адбываюцца перастаноўкі і на самім «Беларусьфільме». Так, на пасаду гендырэктара ў 2023 годзе прыйшоў былы гродзенскі ідэолаг і экс-кіраўнік мясцовага кінапракату Юрый Аляксей. Нядаўна яго намеснікам стаў Павел Скалабан, былы ідэолаг і цэнзар Мінгарвыканкама, кіраўнік «Мінсккінавідэапраката».

Акрамя «Летапіса», хваля звальненняў пракацілася і па анімацыйнай студыі «Беларусьфільма». Як пісала ў красавіку выданне Reform.news, супрацу спынілі з мастаком-мультыплікатарам Аляксандрам Ленкіным, які папрацаваў на студыі 40 гадоў, вядучай спецыялісткай падраздзялення Валянцінай Нікіфаравай. І гэта не ўсё.

«Многія дасведчаныя рэжысёры-аніматары даўно выведзеныя за штат, прыцягваюцца «па дамове», таму звальняць іх і не трэба, проста не прыцягваць да супрацоўніцтва. Аказаліся не пры справе шматлікія таленавітыя рэжысёры… Гэта вельмі зручная схема, каб пазбавіць працы «непажаданых», — апісвае сітуацыю крыніца выдання.

Каментары3

  • Acab
    10.06.2024
    Было ражно бюджэтнае, і стала ражно бюджэтная.
    Не бядуй, любы чытачэ праз кадравыя зьмены ў прапагандыскім шапіто, бядуй празь яго існаваньне
  • Сакавік
    10.06.2024
    Кіберпартызанаў на іх няма!
  • Этнацыд
    11.06.2024
    Лукашысты знішчаюць усё беларускае, каб завезці маскалёў і рабіць маскальскае.

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай88

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай88

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць