Грамадства77

Хутка першы суд па справе дапамогі палітвязням. Жанчыне пагражае да сямі гадоў турмы за дапамогу іншым

Алену Дземянчук затрымалі 23 студзеня і змясцілі ў СІЗА.

Алена Дземянчук. Фота з яе старонкі «Укантакце»

Алене Дземянчук 50 гадоў, яна з Брэста. Мяркуючы па сацсетках, жанчына скончыла гістфак Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дзе яна працавала — невядома. Яе былы муж — брэсцкі паэт і эсэіст Уладзімір Глазаў.

Алена — маці былой палітзняволенай Марыны Глазавай. Марына правяла ў СІЗА каля двух месяцаў па брэсцкай «карагоднай» справе, а пасля ёй прысудзілі хатнюю хімію. Цалкам адбыла пакаранне ў красавіку 2022-га. Цяпер жыве ў Варшаве.

Алену Дземянчук затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі. Неўзабаве яе змясцілі ў СІЗА-7 у Брэсце. За краты тады трапілі яшчэ дзясяткі людзей, якія дапамагалі палітвязням.

Суд над Аленай пачнецца 24 чэрвеня аб 11-й раніцы ў Брэсцкім абласным судзе. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці групай асобаў або па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Жанчыне пагражае ад двух да пяці гадоў абмежавання волі або ад трох да сямі гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • не жадалі ( жадаеце ) будаваць сучасную нацыянальную (БЕЛАРУСКУЮ ) дзяржаву
    13.06.2024
     а вы лічылі ў 90х што расійснкі свет гэта балі , віно і францыскія буклі ? не жадалі ( жадаеце ) будаваць сучасную нацыянальную (БЕЛАРУСКУЮ ) дзяржаву , сядзіце ў ГУЛАГАх далей ....
  • Што вы лайкаеце троля???
    13.06.2024
    Якая прыгожая жанчына! , прычым тут гэта?!
  • Андрусь
    13.06.2024
    З кабетамі Лукашэнка па яго словах не ваюе....
    У гэтым выпадку пасадзілі спачатку дачку а зараз маці

Цяпер чытаюць

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Алі Хаменэі плануе ўцячы з Ірана ў Маскву ў выпадку форс-мажору10

Абараняючы Мадура, падчас амерыканскай спецаперацыі загінулі 32 кубінцы28

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў: «Атрымаю палкоўніка — і на пенсію». Першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак20

Заўтра — скарочаны працоўны дзень. А калі будуць наступныя вялікія выходныя?1

Трамп заявіў, што не верыць у атаку Украіны на рэзідэнцыю Пуціна

У Беларусь завезлі «Чабурашку 2». Паглядзелі гэты расійскі хіт, каб вам не прыйшлося13

Прэм’ерка Даніі заклікала Трампа спыніць «пагрозы» ў дачыненні да Грэнландыі1

Трамп прыгразіў Кубе і Калумбіі4

Аднавілі мост там, дзе яго не магло быць, бо не змаглі знайсці яго рэальнае месца. Што за рэстаўрацыя адбываецца ў Жылічах?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць