Улада2121

Або 5+5, або толькі апазіцыянеры

Еўрапарламент прапаноўвае два варыянты фармавання беларускай дэлегацыі ў Еўранесце.

Еўрапарламент прапаноўвае ўладам Беларусі два варыянты фармавання беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (Еўранест).

Як зазначыў у інтэрв’ю польскай «Rzeczpospolita» ад 28 студзеня кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, польскі дэпутат Яцак Пратасевіч, або ў Еўранест увойдуць

пяць дэпутатаў нацыянальнага сходу і пяць прадстаўнікоў апазіцыі, або ўсе дзесяць месцаў зоймуць толькі апазіцыянеры.

Пратасевіч нагадаў, што ў дачыненні да Беларусі дзейнічаюць шэраг санкцый, і яе прадстаўнікі, у адрозненне ад дэлегатаў іншых краін «Усходняга партнёрства» (Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны), могуць мець толькі статус назіральнікаў, а не членаў асамблеі. Паводле інфармацыі «Pzeczpospolita», афіцыйны Мінск даў еўрачыноўнікам зразумець, што формула «5+5» магчымая, калі беларускія ўлады

«будуць мець уплыў на адбор удзельнікаў ад апазіцыі». Аднак парламент ЕС на такі крок пакуль не пагаджаецца.

Як паведамлялася, у канцы лютага Мінск наведае азнаямленчая місія Еўрапарламента, якая плануе правесці сустрэчы з

прадстаўнікамі ўлады і грамадзянскай супольнасці.

Праграма «Усходняе партнёрства» ўключае 27 краін ЕС і шэсць дзяржаў‑партнёраў: Азербайджан, Арменію, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну.

Яна прадугледжвае палітычнае і эканамічнае збліжэнне з ЕС.

23 кастрычніка 2009 года ў Стакгольме была сфармавана рабочая група па стварэнні канцэпцыі парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства» (Еўранест). Плануецца, што ў Еўранест увойдуць 60 дэпутатаў Еўрапарламента і 60 дэпутатаў з краін‑партнёраў (па 10 прадстаўнікоў ад кожнай).

Інаўгурацыйная канферэнцыя Еўранеста запланавана на 24 сакавіка.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

У Кіеве пасля расійскага ўдару абрынуўся пад'езд дома: 14 загінулых6

Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай13

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць8

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць