Доказы знайшоў гісторык Алесь Смалянчук.
Доказы знайшоў гісторык Алесь Смалянчук.
У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры».
У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў.
Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан, Мікола Хаўстовіч, Язэп Янушкевіч, Сяргей Запрудскі… Уклалі кнігу дачка вучонага Лія Кісялёва і даследчык літаратуры Аляксандр Фядута.
Ёсць у кнізе частка, у пэўным сэнсе, справакаваная Генадзем Кісялёвым. Гэта шэраг артыкулаў, прысвечаных гісторыі XIX — пачатку ХХ стагоддзя, пабачанай праз архіўныя крыніцы. Найбольшым знаўцам гэтага перыяду быў Генадзь Кісялёў («Кротус Генус», як жартам называў яго Караткевіч). Даследчык без перабольшання вярнуў тое стагоддзе беларускай гісторыі.
Алесь Смалянчук публікуе дакументы, якія прэтэндуюць на сенсацыю і дапамогуць
паставіць кропку ў доўгай спрэчцы, якусё-такі звалі Каліноўскага — Вікенцій ці Канстанцін? Гэта лісты сваячак Каліноўскага да яго, у якіх яны называюць яго выключна Канстантым.
Уладзімір Мархель друкуе пакаянны ліст Адама Кіркора да сына Аляксандра Мураўёва, сына
Кніга будзе цікавая як шанавальнікам творчай спадчыны Генадзя Кісялёва, так і шырокаму колу зацікаўленых гісторыяй і літаратурай чытачоў.
Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы Літоўскаму пасольству і Польскаму інстытута
* * *
…Пачуць, як лёсу валяцца муры: Памяці Генадзя Кісялёва. — Мінск: «Лімарыус», 2009
-
Выйшла англамоўная кніга пра аперацыю «Баграціён» і вызваленне Мінска
-
«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы
-
«Мы заўсёды лічылі сябе старажыламі». Аналіз ДНК паказаў, што сям’я з Германіі жыве ў сваёй вёсцы ўжо тры тысячы гадоў
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары