Грамадства

Памёр краязнаўца Павел Арлоўскі. Яму быў 31 год

Пра смерць 31-гадовага краязнаўцы з вёскі Пакуці пад Івянцом, стваральніка фэйсбук-суполкі «Наша Валожыншчына» Паўла Арлоўскага паведамілі ягоныя сваякі. Гэта быў чалавек незвычайнага лёсу: з дзяцінства зусім слабы целам, але да апошніх дзён жыцця вельмі моцны духам.

Павел Арлоўскі. Фота з яго асабістага архіва

Павел Арлоўскі памёр у 31 год, але сам казаў, што лічыць сябе доўгажыхаром. Бо ў яго быў дыягназ міядыстрафія Дзюшэн, з якім людзі жывуць у сярэднім толькі да 27 гадоў.

«Мая хвароба мае на ўвазе паломку гена, з прычыны чаго арганізм не выпрацоўвае бялок, які адказвае за нармальнае функцыянаванне цягліц. З цягам часу цягліцы атрафуюцца, чалавек губляе магчымасць хадзіць, а потым і сядзець. Адбіваецца міядыстрафія Дзюшэн і на іншых органах. Асабіста ў мяне ёсць праблемы з сэрцам, з лёгкімі. І калі раней я мог перасоўвацца ў вазку сам, то пазней — толькі са старонняй дапамогай. Цяпер і гэта складана. Прасцей за ўсё ляжаць. Але мне не сядзіцца на месцы», — расказваў сам Павел у інтэрв'ю, дадзеным літаральна за некалькі месяцаў да смерці.

Хвароба была дыягнаставаная ў хлопчыка ў 1999 годзе, калі ён збіраўся ісці ў першы клас. Некалькі гадоў, пакуль яшчэ мог хадзіць, вучыўся ў Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, аднак пасля таго, як у сына цалкам перасталі працаваць ногі, бацькі прынялі рашэнне забраць Паўла дадому.

З таго часу ён займаўся толькі самаадукацыяй і дасягнуў у гэтым многага. Так, будучы 19-гадовым юнаком, ён самастойна вывучыў польскую мову, а пасля доўгі час выкладаў яе дыстанцыйна, пакуль ад хваробы не стала зусім цяжка гаварыць. 

Акрамя выкладання польскай мовы, ён вельмі цікавіўся футболам і добра разбіраўся ў ім, займаўся краязнаўствам, калекцыянаваў манеты і банкноты. 

Краязнаўствам Павел захапіўся яшчэ ў школе і з таго часу, пакуль хапала сілы і магчымасцяў, даследаваў розныя пытанні гісторыі сваёй малой радзімы і прапагандаваў іх праз інтэрнэт. Ён быў заснавальнікам папулярнай краязнаўчай суполкі ў фэйсбуку «Наша Валожыншчына».

Таксама ён стварыў у сацсетках суполку для людзей з міядыстрафіяй Дзюшэна і нават арганізоўваў у аграсядзібе «Налібоцкія васількі» Валожынскага раёна афлайн-сустрэчы людзей з такім дыягназам. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»7

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі5

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

Навукоўцы здолелі прачытаць рукапіс, які згарэў амаль 2000 гадоў таму

У Стамбул прыляцеў урадавы самалёт з Масквы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»7

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць