Свет55

У Францыі больш за 180 кандыдатаў здымуцца з выбараў, каб спыніць ультраправых

2 ліпеня апаненты «Нацыянальнага аб'яднання» ў Францыі ўзмацнілі спробы не дапусціць прыходу ўльтраправай партыі да ўлады. Амаль дзве сотні кандыдатаў заявілі, што адмовяцца ад удзелу ў другім туры выбараў, каб пазбегнуць разбіцця галасоў выбаршчыкаў, піша Reuters.

Марын Лё Пэн. Фота: AP Photo/Thibault Camus

Паводле ацэнак мясцовых СМІ, на якія спасылаецца агенцтва, больш за 180 кандыдатаў пацвердзілі, што не будуць удзельнічаць у нядзельным другім туры выбараў у 577-мясцовы нацыянальны парламент Францыі. У іншых ёсць час да 18:00 па Парыжы, каб прыняць аналагічнае рашэнне.

«Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн выйшла на першае месца ў першым туры галасавання ў нядзелю. Цэнтрысцкі лагер Эманюэля Макрона апынуўся на трэцім месцы, а на другім — левы «Новы народны фронт».

У той жа час далёка не відавочна, што «Нацыянальнае аб'яднанне» зможа атрымаць 289 месцаў, неабходных для большасці ў парламенце, а зняцце іх апанентаў з выбараў можа яшчэ больш аддаліць такую перспектыву для ўльтраправых.

Паводле падлікаў сацыёлагаў, у першым туры «Нацыянальнае аб'яднанне» магло атрымаць дзесьці 250-300 мандатаў. Але гэта было да тактычнага зняцця кандыдатур і міжпартыйных заклікаў да выбаршчыкаў падтрымаць таго кандыдата, які мае найлепшыя шанцы на перамогу над мясцовым супернікам «Нацыянальнага аб'яднання».

«Матч яшчэ не скончыўся. Мы павінны мабілізаваць усе нашы сілы», — пракаментавала падзеі прадстаўніца сацыялістаў, мэр Парыжа Ан Ідальга.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў да «дэмакратычнага яднання» ў другім туры, каб супрацьстаяць ультраправым.

Каментары5

  • Кітайскі Мудрэц
    02.07.2024
    Разумнае галасаваньне
  • бабруйчанін
    02.07.2024
    ???Агульнае выбарчае права дЗемакрацыя ))) У рэшце рэшт Лі Пен фронт павінен перамагчы Там " яйкі" толькі ў Лэ Пеніхі .Дзля Францыі гэта паратунак.Макрон і яго квіркаманда кабінет да " парыжскай камуны" дакіруюць
  • Федзя
    02.07.2024
    А ультралевых не хотят остановить? Или дело Маркса-Бланка-Бронштейна будет жить вечно? Где эти розовые пони нашли ультраправых?

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць