Грамадства22

Гутэрыш на сустрэчы з Лукашэнкам гаварыў пра амністыю палітвязняў і правы чалавека

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Астане выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе генсека. Прэс-служба Лукашэнкі абышлася агульнымі словамі і пра гэта не ўзгадвае.

«Генеральны сакратар выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён выказаў пажаданне, каб учорашняя амністыя стала крокам да поўнай павагі правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Там адзначаецца, што сустрэча адбылася на просьбу Лукашэнкі.

Прэс-служба Лукашэнкі пра змест гутаркі напісала агульныя словы, адзначыўшы, што Лукашэнка і Гутэрыш гаварылі за зачыненымі дзвярыма, пасля пратакольнай здымкі, ніякіх заяў не рабілі. Там дадалі, што Беларусь «актыўна выступае з трыбуны ААН супраць аднабаковых прымусовых захадаў», а «ў краіне створана нацыянальная архітэктура па выкананні парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года».

Каментары2

  • Acab
    04.07.2024
    Два "танкі" сацыялісты сустрэліся
  • Alex
    04.07.2024
    Я не совсем понял, с кем встречался Гутериш. Не президент, не официальный представитель страны. Получается какой-то чувак с усами просто решил сорвать хайпа?

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць