Грамадства1818

Мілінкевіч назваў Бабарыку наіўным

У новым выпуску ТОКу экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч расказаў, якую памылку Віктара Бабарыкі ён лічыць галоўнай і ці галасаваў бы за яго.

Па словах Аляксандра Мілінкевіча, Віктар Бабарыка як палітык «выглядае шчырым, наіўным».

«Я думаю, што ён сапраўды лічыў, што калі сумленна паступаць на выбарах і праводзіць кампанію, то не будзе рэпрэсій. (…) Хіба ён не ведаў, як рэпрэсавалі людзей, якія ўдзельнічалі ў выбарах, мірна ўсё рабілі. Ім перашкаджалі намертва».

Мілінкевіч дапускае, што ў Бабарыкі маглі быць сустрэчы ў Маскве, бо «ён сыходзіў з вельмі высокай наменклатурнай пасады. Так проста людзям не дазваляюць пайсці палітыку ў чужой дзяржаве. А ён быў у Газпрамбанку».

Пры гэтым палітык падкрэслівае, што ніколі не лічыў Бабарыку агентам ці здраднікам і збіраўся за яго галасаваць.

Watch on TikTok

«Ён прафесіянал, фінансіст, эканаміст. Бабарыка дакладна б зрабіў рэформы. Ён, напэўна, не здаў бы незалежнасці Беларусі. Не ведаю, ці рабіў бы ён мяккую беларусізацыю, якая так важная для ідэнтычнасці і самасвядомасці. Ён не казаў, што выступае за еўраінтэграцыю. Але бывае, што такія людзі ў пераходны час ад дыктатуры да дэмакратыі могуць быць карыснымі».

У якасці прыкладу Мілінкевіч згадаў першага сакратара ЦК кампартыі Літвы Альгірдаса Бразаўскаса, які стаў першым прэзідэнтам Літвы.

Глядзіце цалкам:

Каментары18

  • Я
    11.07.2024
    Пытаньне палітвязьняў мяне вельмі клапоціць і я заданаціў не так мала грошаў на дапамогу ім. Аднак, што датычыцца Бабарыкі і Калеснікавай - да іх у мяне 0 эмпатыі. "Беларусы - вы невероятные!", "Мы уже победили!", "Выборы невозможно фальсифицировать", "Массовые репрессии - это мифотворчество" і г.д. Ну як спадару Бабарыке такое "мифатворчество"? Мне не шкада Бабарыку і Калеснікаву, але вельмі шкада тых людзей, што ім паверылі, і зараз толькі па сьпісах Вясны ў Беларусі каля 1500 палітвязьняў (на самой справе, верагодна, у разы болей). Таму я лічу, што Бабарыка і Калесьнікава павінны выйсьці на волю ў самую апошнюю чаргу зь усіх палітзьняволенных.
  • Х
    11.07.2024
    Ніякая гэта не наіўнасьць. Ен быў пэўны, што Масква яму дапаможа. Яму паабяцалі, а потым кінулі, калі яго Лукашенка пачаў шчаміць напоўніцу. Усе ен выдатна ведаў і бачыў як тое было раней - як толькі выбары, то усе скончваецца турмой і пагромамі. І ен выдатна разумеў тое, але вядома меў спадзеў на Маскву. А Масква вырашыла, што ня здолеў (?), ну то твае праблемы.
  • яшчэ адзін чэсны
    11.07.2024
    опять 25... банкир-политик? да еще и честный?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць