Грамадства44

Захаванне «Белсата» і змякчэнне ўмоваў правозу тавараў праз польскую мяжу — што Ціханоўская абмеркавала з Сікорскім

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас Саміту НАТА ў Вашынгтоне, паведамляе яе прэс-служба. 

 Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас Саміту НАТА ў Вашынгтоне. Фота: ОСЦ

На сустрэчы Ціханоўская ўзгадала сітуацыю з «Белсатам» і заклікала міністра працягнуць падтрымку канала, захаваўшы яго незалежнасць. Ціханоўская падкрэсліла: тэлеканал крытычна важны для беларускай супольнасці. 

Таксама палітыкі абмеркавалі сітуацыю на мяжы Польшчы з Беларуссю.

Ціханоўская адзначыла важнасць захавання пасажырскага руху паміж краінамі і звярнула ўвагу міністра на неабходнасць удакладніць інструкцыі, каб зняць ці змякчыць абмежаванні для фізічных асобаў. 

Акрамя таго, важнай тэмай дыялогу сталі візы для беларусаў. Ціханоўская заклікала міністра працягваць іх выдачу: не толькі гуманітарных, але і звычайных. 

Асобна бакі абмеркавалі становішча палітвязняў, у прыватнасці — Анджэя Пачобута. Ціханоўская падтрымала рашэнне Польшчы трымаць пытанне палітвязняў на парадку дня і заклікала дабівацца вызвалення ўсіх рэпрэсаваных.

Напрыканцы сустрэчы палітыкі размаўлялі пра правядзенне польска-беларускай канферэнцыі на пачатку наступнага году.

Каментары4

  • Тутэйшы аглядальнік
    11.07.2024
    Беларусаў прыраўнялі да расіян ,што датычыцца санкцый ...канчаткова?..бо далі час, але прайшлі 2 гады і нічога ...трымайце
  • Вацлаў
    11.07.2024
    Думкі Сікорскага, пан Сікорскі выдатна ведае, што фінансавыя абвінавачанні тычацца выключна пані Рамашэўскай-Гузы, прызначанай на пасаду дырэктаркі Белсат польскім бокам, і што праграма PBH пры ўсіх яе хібах сапраўды дазволіла прывабіць да працы ў Польшчы вялікую колькасць айці-спецыялістаў з Беларусі і Расеі. А яшчэ ён выдатна разумее, што калі не падтрымліваць беларусаў, то мяжа ў Польшы з Расеяй будзе ня толькі з яе Калініградскім эксклавам, які даволі проста ізаляваць.
  • Acab
    11.07.2024
    Дзяржабнае тэлебачаньне delenda est

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў3

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе65

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

Віктар Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў за дзень4

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж6

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць