YouTube у Расіі могуць заблакаваць у верасні, пішуць СМІ. У Крамлі называюць гэта няпраўдай
Карыстальнікаў ужо папярэджваюць пра магчымыя збоі ў працы YouTube у Расіі. Што вядома?

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што YouTube у Расіі плануюць канчаткова заблакаваць у верасні.
Так, тры крыніцы Brief кажуць аб тым, што блакіроўка YouTube у Расіі з'яўляецца рэальным сцэнаром.
Блакаванне, па іх інфармацыі, будзе адбывацца праз песімізацыю, гэта значыць, запаволенне кантэнту, што прывядзе да натуральнага адтоку гледачоў. Адзін з суразмоўцаў удакладняе, што гэтае пытанне абмяркоўваецца ўжо два гады, але ўлады спыняла адсутнасць фактычных альтэрнатыў, бо Rutube і УКантакце не могуць пакуль прадаставіць відэахостынг аналагічнай якасці, а таксама тое, што палітычны кантэнт у рускамоўным YouTube займае менш за 10% ад агульнай колькасці карыстальнікаў.
Па словах крыніцы «Медузы» на рынку тэлекамунікацый, у Расіі з 11 ліпеня мэтанакіравана пачалі запавольваць працу відэахостынгу.
Акурат сёння «Растэлекам» папярэдзіў расіянаў аб магчымых збоях у працы ютуба «з-за тэхнічных праблем у працы абсталявання Google». Маецца на ўвазе абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для кэшавання і паскарэння загрузкі кантэнту сэрвісаў кампаніі.
Дырэктар Таварыства абароны інтэрнэту Міхаіл Клімараў таксама звязаў магчымае запаволенне працы ютуба са зносам абсталявання Google Global Cache.
У Крамлі разам з тым заявілі, што ўлады не плануюць абмяжоўваць доступ да YouTube. Пра гэта прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў сказаў на брыфінгу для журналістаў.
«Не, такіх планаў не было. Мы ведаем з афіцыйных заяў нашых адпаведных кампаній, што гаворка ідзе аб праблеме з абсталяваннем, якое ўжо больш за два гады ніяк не абнаўляецца. Іншых тлумачэнняў тут быць не можа», — заявіў Пяскоў.
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары