Свет77

Транспартныя сродкі з беларускімі нумарамі не змогуць заязджаць і ў Эстонію

Праз памежныя пункты Эстоніі транспартныя сродкі з беларускімі нумарамі таксама не змогуць заязджаць у гэту краіну, незалежна ад прычын знаходжання ўладальніка або карыстальніка ў Эстоніі ці Еўрасаюза, паведамляе postimees.ee.

Фота ілюстрацыйнае

Міністр замежных спраў Маргус Цахкна заявіў, што забарона на ўезд у ЕС транспартных сродкаў з беларускімі нумарамі з'яўляецца правамернай, паколькі беларускі рэжым непасрэдна дапамагае ажыццяўляць і падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне.

«Сумеснае ўжыванне абмежаванняў больш эфектыўнае і дазваляе павысіць кошт садзейнічання агрэсіі для рэжыму Беларусі, а таксама прадухіліць абыход санкцый, накладзеных на Расію», — заявіў Цахкна, запэўніўшы, што нягледзячы на забарону, Эстонія працягне падтрымліваць тых грамадзян Беларусі, якія вымушаныя пакінуць краіну праз рэпрэсіі.

Згодна з Законам аб дарожным руху Эстоніі, транспартны сродак з беларускімі нумарамі ў Эстоніі павінен быць перарэгістраваны ў тэрмін ад пяці дзён да 12 месяцаў, у залежнасці ад сітуацыі. Акрамя таго, транспартны сродак павінен быць задэклараваны на мытні не пазней, чым на працягу шасці месяцаў, і неабходна выплаціць падаткі на імпарт або падаць заяўку на вызваленне ад падаткаў.

Калі транспартны сродак не будзе перарэгістраваны ва ўстаноўлены тэрмін, ён будзе выведзены з эксплуатацыі, а ўладальнік транспартнага сродку аштрафаваны. Транспартны сродак можа вярнуцца на дарогу, калі ён будзе адпавядаць патрабаванням.

Каментары7

  • Старшыня Калгасу з Трыццацігадовым Досьведам Працы
    17.07.2024
    Дзякуй, бо разбягаюцца, ня хочуць працаваць ў сельскай гаспадарцы
  • Рэгістрацыя Транспартных Сродкаў
    17.07.2024
    Нагадаю (ў любага чытача кепская памяць, ён мяркуе, што Бог заклаў мяне ў фізычныя законы гэтага Сусьвету), што я прымусовая (гвалтоўна навязаная) "паслуга". Я абавязковая і змушаю сябе атрымліваць.
  • Ганьба
    17.07.2024
    Чарговая бліскучая перамога Офісаў, Радаў і іншых вясёлых і вынаходлівых. Чарговы выпук маразму ад ЕС. Ваяваць з маскалямі і іх проксі яны ня хочуць, але гатовыя марынаваць насельніцтва ў затхлым рускамірскім слоіку. Не рашаць праблемы, а закрывацца ад іх экранчыкам. Ну, дазакрываецеся.

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць