Каб палегчыць першакласнікам адаптацыю да школьнага працэсу, Міністэрства адукацыі з 1 верасня ўводзіць новы прадмет — «Уводзіны ў школьнае жыццё», пішуць «Мінск-Навіны».

Праграма разлічаная на 60 вучэбных гадзін на працягу першых 20 вучэбных дзён. Заняткі будуць праводзіцца ў форме ўрокаў, з выкарыстаннем гульняў і развіваючых практыкаванняў.
Праграма накіраваная на спрыянне паспяховай адаптацыі дзяцей да школы. Яна ўключае ў сябе такія тэмы, як «Правілы школьнага жыцця», «Падрыхтоўка вучняў да пісьма», «Выхаванне і развіццё асобасных якасцяў навучэнцаў» і інш.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2024 года.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары