Свет

У Турцыі затрымалі расіяніна, падазраванага ў падрыве аўтамабіля афіцэра ГРУ ў Маскве

Пра затрыманне падазраванага ў падрыве аўтамабіля ў Маскве паведаміў кіраўнік турэцкага МУС Алі Ерлікая.

Скрыншот з відэа

Затрыманага завуць Яўген Серабракоў, ён прыбыў у Турцыю як турыст самалётам Масква-Бодрум.

Ерлікая паказаў кадры затрымання і дадаў, што прадстаўнікі расійскага падраздзялення Інтэрпала ў 10.30 раніцы перадалі сваім турэцкім калегам інфармацыю, што грамадзянін Расіі Яўген Серабракоў учыніў у Маскве тэракт, пасля чаго вылецеў з Масквы ў Бодрум. Падазраваны быў затрыманы паліцыяй правінцыі Мугла ў Бодруме.

Яўгену Серабракову закідаецца незаконны абарот выбуховых прылад і замах на забойства дзвюх або больш асоб.

Перад гэтым генеральны пракурор Расіі Ігар Красноў на сустрэчы ў Бішкеку з генпракурорам пры Вярхоўным апеляцыйным судзе Турцыі Мухсінам Шэнцюркам адзначыў, што Турцыя пачала актыўна выдаваць асоб, якія вышукваюцца расійскімі органамі.

У выніку падрыву аўтамабіля Toyota Land Cruiser пацярпеў вайсковец Узброеных сіл РФ Андрэй Таргашоў. Як высветлілася, ён цёзка намесніка начальніка вайсковай часці Ракетных войскаў спецыяльнага прызначэння ў Падмаскоўі. Сам пацярпелы да гэтай часці дачынення не мае, але таксама служыць ва Узброеных сілах. «Коммерсант» са спасылкай на свае крыніцы піша, што ён нібыта служыць у ГРУ, дзе адказвае за сродкі сувязі.

Вядома, што ў выніку выбуху Таргашову адарвала ступні, ягоная жонка, што таксама знаходзілася ў той самай машыне, атрымала ірваныя раны твару. Абодвух шпіталізавалі ў Боткінскую бальніцу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі7

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора8

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі7

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць