Грамадства11

У Беларусі насамрэч спынілі трансляцыю расійскага ваеннага канала «Звезда»? Не ўсё так проста

Д'ябал у дробязях — для абсалютнай большасці карыстальнікаў вяшчае тая ж прапаганда, прычым нават у палепшанай якасці, «Звезда HD».

Трансляцыя расійскага ваеннага тэлеканала «Звезда» ў эфірным тэлебачанні «Зала» спынілася 22 ліпеня 2024 года.

Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце «Белтэлекама».

Яна выклікала абурэнне ў прарасійскіх актывістаў, бо «Звезда» — тэлеканал з агрэсіўнай прапагандай, які належыць медыягрупе Міністэрства абароны Расіі.

Але ці насамрэч беларусы больш не змогуць пабачыць расійскія ваенныя навіны ад «Звезды»?

«Зала» — найбуйнейшы тэлеаператар Беларусі, у яго больш за 2,5 мільёна абанентаў. Сігнал можна атрымліваць трыма спосабамі — праз прыстаўку, праз інтэрнэт, а таксама праз антэну.

Праз антэну (эфірная «Зала») глядзяць тэлебачанне тыя, хто жыве ў аддаленых рэгіёнах, дзе няма ўстойлівага інтэрнэт-злучэння. Колькасць каналаў для такіх абанентаў меншая, толькі 45 каналаў. І вось толькі для іх «Звезду» больш не паказваюць.

У астатніх карыстальнікаў «Залы» ёсць тэхнічная магчымасць глядзець 125 каналаў. І для іх расійскі ваенны канал вяшчае па-ранейшаму. Прычым не абы-які, а ў павышанай якасці — «Звезда HD». 

Але папулярнасць гэтага канала ніжэйшая за статыстычную памылку. У беларускія рэйтынгі тэлеглядзення «Звезду» нават не ўключаюць, у Расіі канал займае 17-е месца.

Каментары1

  • бабруйчанін
    25.07.2024
    І зараз дзе нідзе на " барахолке" сустрэнішь " зорачку" в'етнамскі .Смярдзючая але настальгуюшчыя мабыць карыстаюца.

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць