Грамадства

Асуджанага на 23 гады палітвязня Малейчука трэці раз будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

Палітвязня Вячаслава Малейчука трэці раз будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

10 лютага 2023 года Вячаслава, асуджанага да 23 гадоў калоніі, прызналі вінаватым паводле арт. 411 КК. Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў яму 1 год калоніі. Пасля прысуду Малейчука накіравалі ў папраўчую калонію № 9 у Горкі. Там літаральна праз некалькі месяцаў супраць яго завялі ўжо другую запар крымінальную справу па ч. 2 арт 411 КК, піша «Вясна».

Наступны суд над ім адбыўся 23 жніўня мінулага года Мікалай сваю віну не прызнаў. Суддзя Алена Вераб'ёва дадала да 23 гадоў калоніі яшчэ 2 гады пазбаўлення волі.

Цяпер стала вядома, што ў судзе Мазырскага раёна 7 жніўня над палітвязнем адбудзецца ўжо трэці суд за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Справу будзе разглядаць суддзя Анатоль Стрэльчанка. Мікалаю могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.

***

26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай частцы ў Печах. На відэа паказалі Вячаслава Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з «Байпол».

Пасля затрымання КДБ уключыў Вячаслава і астатніх фігурантаў гэтай справы ў спіс асобаў, якія «маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі 30 траўня 2022 г. прызначыла яму пакаранне ў выглядзе 22 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Суд доўжыўся ў закрытым рэжыме тры тыдні.

Месца ўтрымання: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць