Грамадства1010

Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рыка Крыгера

Раней Мінскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса і прысудзіў да смяротнага пакарання.

Пра тое, што Крыгер напісаў прашэнне аб памілаванні, прапагандысты паведамілі толькі сёння. Інтрыга, ці зробіць гэта Лукашэнка, пратрымалася толькі некалькі гадзін.

Перад гэтым, як паведамляла сёння БелТА, Лукашэнка «запрасіў людзей, пагружаных у працэс, пачуць падрабязнасці, меркаванні, «параіцца». 

Пры гэтым ён так пракаментаваў сітуацыю:

«Найгоршае пытанне ў лёсе і жыцці прэзідэнта, якое атрымала вельмі сур'ёзнае гучанне. Рыка Крыгер — грамадзянін Германіі. Аказваецца, толькі ў 1993 годзе нарадзіўся. Судом прыгавораны ў Беларусі да выключнай меры пакарання. Паводле нашай Канстытуцыі і законаў, апошняе слова заўсёды за прэзідэнтам. Звяртаецца, не звяртаецца (за памілаваннем)… Я ўжо неяк гаварыў, што самае цяжкае ў лёсе кіраўніка краіны — гэта такія справы, звязаныя з выключнай мерай пакарання. Можа, і параіцца. Але пачуць вашае меркаванне», — сказаў ён.

Рашэнне было прынята вельмі хутка, цягам некалькіх гадзін. Прытым не паведамляецца, на што Лукашэнка замяніў смяротнае пакаранне. Увогуле, паводле заканадаўства, яно мусіць мяняцца на пажыццёвае зняволенне.

Суддзя Мінскага абласнога суда Алег Лапека вынес Крыгеру смяротны прысуд 24 чэрвеня, але вядома пра гэта стала толькі 19 ліпеня. Грамадзяніна Германіі прызналі вінаватым паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (найміцтва) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Крыгеру закідалі ажыццяўленне выбуху на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Мінскам 6 кастрычніка 2023 года. У выніку гэтага выбуху не было ніводнага пацярпелага, а нанесеныя матэрыяльныя страты нязначныя.

Каментары10

  • Андрусь
    30.07.2024
    Сам прыгаварыў немца да смерці , сам памілаваў .
    Нямеччына пагадзілася адпусць тэрарыста Красікава?
  • Калгасны клоўн
    30.07.2024
    Хто ты такі, каб браць людзей у закладнікі, прыгаворваць да смерці і "мілаваць"? Хто ты, чорт цябе пабяры, такі?
  • Казімір
    30.07.2024
    Чарговая частка серыяла "сам нейкі катаклізм сабе прыдумаў - сам і разруліў". Калі ў бліжэйшыя пару тыдняў абмена не адбудзецца - значыць немцы ня толькі адмовіліся мяняць сапраўднага кіллера Красікава на відавочна фіктыўнага тэрарыста Крыгера, але і пагразілі Лукашэнку чымсці вельмі для яго балючым. Напрыклад, моцна паспрыяць даць ход ордэру ў МКС, дадаўшы да яго новыя абвінавачванні кшталту захопу закладнікаў. А для яго гэта ўжо зусім ня тое, што ордэр на Пуціна. Да і на Валдаі Пуцін падаецца ня даў чаканага за саўдзел у аперацыі з закладнікамі.

Цяпер чытаюць

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

Усе навіны →
Усе навіны

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць31

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

У Лоеве прадаюць будынак, у якім месціцца адзіная пошта. А што будзе з ёй самой?

Cіла поціску рукі ў 50 гадоў можа прадказаць ваша здароўе ў 70: вынікі даследавання3

Стала стражэйшай адказнасць за выкарыстанне беспілотнікаў2

У Беларусь з-за мяжы пераводзіцца у 1,5 раза больш грошай, чым наадварот5

Мінскае метро карэктуе праект чацвёртай лініі — не будзе строгай прывязкі да Другога транспартнага кольца2

У іспанскім горадзе на месяц забаранілі браць сабе з прытулкаў чорных катоў1

У Арэнбургу зноў загарэўся атакаваны дронамі завод «Газпрама»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

У Смаргонскім раёне аўто трапіла ў аварыю і ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць