Свет33

Кадыраў заявіў, што цалкам здаровы, і стаў адціскацца на камеру

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў адзначыў, што ў яго толькі быў «крыху зніжаны вітамін D».

Рамзан Кадыраў. Скрын відэа «Расія-1»

Кадыраў расказаў на тэлеканале «Расія-1», што прытрымліваецца рэлігійных нарматываў, правільна харчуецца, а раніцай у яго фізкультура.

«Кожныя тры месяцы праводжу абследаванні, апошні раз крыху зніжаны быў вітамін D», — пахваліўся ён.

Пасля ў эфіры паказалі кадры, як кіраўнік Чачні каля 30 разоў адціснуўся.

Рамзан Кадыраў (у светлым касцюме) стаў адціскацца на камеру. Скрын відэа «Расія-1»

Кадыраў адзначыў, што цяпер займаецца менш унутранымі справамі Чачні і больш вайной.

І пракаментаваў чуткі пра свае хваробы:

«Яны прыдумваюць для таго, каб у нас у рэспубліцы быў шум, паніка. Ім не падабаецца, што пасляваенная рэспубліка стала на ногі».

Нагадаем, «Новая газета Еўропа» публікавала расследаванне пра сурʼёзную хваробу Кадырава — некроз падстраўнікавай залозы. Журналісты пісалі, што Кадыраў трапляў у стане комы ў рэанімацыю.

Каментары3

  • Рам-зам-зам-зам
    04.08.2024
    Калі ў чалавека ўсё добра са здароўем, то і не трэба ніякія доказы на камеру. Але што сеў на дыету - добра. Што ўдзельнічае ў вайне на баку злачынцаў - кепска.
  • Ваўкалак
    04.08.2024
    Рам-зам-зам-зам, якая там дыета?! Перасадка нырак і ліпасакцыя.
  • Ёсік
    04.08.2024
    А мо двайнік? Так хутка схуднець нельга, нават і праз ліпасакцыю, ды шчэ рабіць фізічныя практыкаваньні. Гэта не ў палец стрэмку ўвагнаць.

Цяпер чытаюць

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай4

Інфармацыю знайшлі на камп'ютары чалавека з Беларусі. Стала вядома, што за праблема з бяспекай была ў «Байхэлп»11

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую8

Грыбнікі запісваюць відэа, як проста ў лесе ядуць «чортавы яйкі»4

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім27

У Магілёве ўраган знёс з балкона норкавае футра, якое знайшлося за тры кіламетры ад дома3

Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі8

Нешта загарэлася на заводзе «Керамін» ВІДЭА1

У Мінску разглядаюць праект трэцяга транспартнага кальца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць