Спорт33

ЗША выйшлі на першае месца ў медальным заліку Алімпіяды

Абагнаць Кітай удалося дзякуючы фантастычнай перамозе Ноа Лайлза ў забегу на 100 метраў.

Ноа Лайлз з ЗША заваяваў золата, адолеўшы стометроўку з вынікам 9,784 секунды. Ён апярэдзіў Кішану Томпсана з Ямайкі (9,789) на 0,005 секунды на фотафінішы.

У Фрэда Керлі (ЗША) — трэцяе месца 9.81.

Такім чынам у ЗША зараз 71 медаль, з іх 19 залатых і па 26 сярэбраных і бронзавых.

У Кітая 45 медалёў (19+15+11), у Францыі — 44 (12+14+18). Аўстралія ідзе на 4-м месцы з 31 узнагародай (12+11+8).

Неафіцыйны залік вядзецца па колькасці залатых медалёў, таму ЗША, маючы вялікую колькасць узнагарод, не маглі абагнаць Кітай з-за недахопу залатых.

У Беларусі тры медалі (1+2+0) і павінна быць 28-е месца, але нашы спартоўцы бяруць удзел пад нейтральным сцягам, таму не ўключаныя ў спіс на сайце Алімпійскіх гульняў.

Што да суседзяў: Украіна мае шэсць медалёў (два золаты, адно срэбра і тры бронзы) і 21-е месца, Польшча — 4 (0+1+3) і 48-е месца, Літва — адзін медаль (0+0+1), Латвія не мае медалёў.

У Азербайджана — два золаты, у Грузіі — чатыры медалі (1+2+1), Узбекістан мае тры медалі (1+0+2), Казахстан — 4 (1+1+2), Таджыкістан — тры бронзавыя медалі, у Расіі і Арменіі — па адным срэбры.

Каментары3

  • Пеперронік
    05.08.2024
    Як выйшлі, так і зайшлі. Каронавірусьнікі руляць.
  • Кітайскі спорт
    05.08.2024
    Яшчэ не вечар. Кітаю дастаткова ўзяць яшчэ адзін залаты медаль - і ён зноў на кані.
  • Амерыканскі
    05.08.2024
    Кітайскі спорт, тое ж самае можна сказаць і пра ЗША, што ім дастаткова ўзяць яшчэ адзін медаль і яны зноў будуць на кані

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць