Грамадства3232

Роза Турарбекава расказала, як яе сын перайшоў на беларускую мову. А цяпер пачала вучыць і яна

«Руская мова — мова гвалту».

Роза Турарбекава Роза Турарбекова Rose Turabekova
Роза Турарбекава. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

У новым выпуску ТОКу ўраджэнка Казахстана палітолаг Роза Турарбекава прызналася, што пераход яе сына на беларускую мову стаў штуршком для таго, каб самой пачаць вывучаць яе.

«Яго шлях мяне падвёў да таго, што я таксама павінна. Я не павінна цягнуць яго назад»,

— адзначае жанчына і дзеліцца падрабязнасцямі шляху яе сына да беларускай мовы.

Як згадвае Турарбекава, яе сын перайшоў на беларускую мову ў 2022-м годзе. Хлопца вельмі кранула гісторыя са Змітром Дашкевічам, які знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2022-га.

«Яго білі і патрабавалі гаварыць на нармальнай мове. Гэта, магчыма, стала для майго дзіцяці трыгерам», —

адзначае Турарбекава і дадае, што яе сын, «як і ўсе беларускія мінскія школьнікі» не вельмі добра ставіўся да беларускай мовы, бо яе дрэнна выкладалі. Акрамя гэтага, важным фактарам было тое, што матчынай мовай была руская.

«Дома пануе матчына мова. Гэта дакладна», — акцэнтуе Турарбекава і заўважае, што не раз гаварыла сыну, што яго бацька Павел Церашковіч — беларускамоўны, і спрабавала паўплываць на тое, каб сын карыстаўся беларускай мовай.

«Калі ён быў падлеткам, то слова бацькоў увогуле не было аўтарытэтным. Калі ён стаў студэнтам, яму было быццам бы не да гэтага. Але ў яго былі добрыя сябры — студэнты факультэта міжнародных адносін. Некаторыя з іх былі прынцыпова беларускамоўнымі.

І вось для яго было такое адкрыццё — можна быць прынцыпова беларускамоўным і пры гэтым быць дастаткова паспяховым. Так як адна з ягоных сябровак»,

— згадвае Турарбекава і згадвае яшчэ адзін фактар, які паўплываў на пераход яе сына на беларускую мову, — пачатак поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны:

«У першы ж дзень вайны бомба ўпала на вуліцу, дзе жывуць яго любімыя цётка з дзядзькам — адзіная радня жывая. Я зразумела, што ў яго адбылося пераключэнне. Ён мне казаў аб тым, што руская мова — гэта мова гвалту і вайны. (…) Гэта выбар і акт волі».

Турарбекава прызнаецца, што час ад часу сын у размове з ёй пераходзіць на рускую мову, але ўсе свае публікацыі піша толькі на беларускай ці англійскай мовах.

Глядзіце цалкам:

Каментары32

  • Спадар
    11.08.2024
    Малайчына!Мова --- гэта насамрэч таксама зброя ад "руzzкова мира"!!!
  • бабруйчанін
    11.08.2024
    Acab, ніякі ты ні " анархіст" " ні атрыцала" Тыповы " падлетак" ад Дастеўскага." Дай рускаму паДлетку подростку карту звезднага неба назавтра он вернет тебе ее ісправленной" Хутчей за ўсе таксама па " атрыцале" пачаў па нашаму каментаваць каб за свайго зайсці але па каментарам бачна " рускі падростак" падлетак.Шмат падобных дзермантаў іньшай мерзлюкоўшчыны было і да цябе " акаб" .Разумею Розу яе сына і яе...
    • Ad Hominem
      11.08.2024
      Спадару Бабруйчаніне, дзякуй за разглчд мае нікчымнае асобы. Але не абмяжоўвайцеся сьціплым фарматам камэнтара, апублікуйце ў Янушкевічавым выдавецтве пра мяне кнігу.
      Дабраслаўляю скарыстацца ў аналізе зорна-натальнай мапай, таро, псыхалёгіяй і канспіралёгіяй.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска4

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына з помсты пісаў даносы на канкурэнтаў — чым скончылася гісторыя1

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант18

«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 171

«Пры норме ў 12 пацыентаў прымае 30». Суд з-за выдаленага зуба ў Рагачове паказаў недахоп дактароў у рэгіёнах4

На Камароўскім рынку ў Мінску патаннелі клубніцы і чарэшня

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі2

Паведамляецца пра выкід радыяцыі ў Натанзе ў Іране3

Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу5

Трамп: Некаторыя ў Іране смела гаварылі. Цяпер яны мёртвыя, і будзе яшчэ горш!10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска4

Хлопца, які ў Лебедзевай хаяў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць