Грамадства1818

Роза Турарбекава патлумачыла, чаму пайшла з Каардынацыйнай рады

У эфіры «Еўрарадыё» гісторык і палітолаг Роза Турарбекава запэўніла, што яе рашэнне не было спантанным і імпульсіўным.

Роза Турарбекава. Фота: «Наша Ніва»

«Прычын для сыходу было шмат, але я не сыходзіла, таму што кожны раз мае калегі, мае супольнікі па фракцыі (і не толькі яны) прыводзілі даволі важкія аргументы для таго, каб я паспрабавала застацца і паглядзець, як будуць развівацца падзеі далей. Яны пераконвалі мяне ў тым, што, мабыць, я занадта песімістычна гляджу на гэта, бо літаральна з першага пасяджэння я не хавала, што расчараваная і пісала з пытаннем: ці канец гэта дэмакратыі ў дэмакратычных сілах?» — падзялілася палітолаг.

«Я думала, што, мабыць, сапраўды чагосьці не бачу і трэба паглядзець, як сітуацыя будзе развівацца. Але, на жаль, сітуацыя развіваецца не найлепшым чынам. Мой сыход з КР — не гучнае ляпанне дзвярыма, не гучная акцыя, каб паказаць сваё «фе» Каардынацыйнай радзе».

На рашэнне пайсці паўплывалі і прычыны асабістага характару, якія жанчына не называе:

«Я прыняла рашэнне, што сыходжу, пасля таго, як дадаліся яшчэ мае асабістыя прычыны, якія я не збіраюся агучваць, яны проста сталі апошнім аргументам, чаму я павінна пайсці. Але я вырашыла пачакаць да пачатку канферэнцыі «Новая Беларусь», каб не ладзіць дэмарш напярэдадні».

Палітолаг пацвердзіла, што пры гэтым працягне супрацоўніцтва з КР далей.

«Я лічу, што вельмі многім нашым дэлегатам (і не толькі ім, як высвятляецца) не хапае, можа быць, ведаў у сферы паліталогіі ці культуры палітычнай — прыхільнасці нормам і прынцыпам у першую чаргу. І не хапае здаровай канструктыўнай крытыкі, якую варта ўспрымаць», — патлумачыла яна.

Каментары18

  • ГНПААПВАЛОВА
    07.08.2024
    Кто это вообще?
    Что она вообще раньше то сделала?
  • Гэта
    07.08.2024
    Нічога неабычнага няма. А чаго удруг людзі якія добра уладкаваліся у свае часы пры рэжыме, які панаваў 25 год. Добра адчувалі сабе бізнэсы і пасады, с чаго яны не будуць будаваць лукашызм паўсюль, які у галаве, але, ня толькі. Бо ён яшчэ у костным мозгу. Ведай!
  • Тутэйшы
    07.08.2024
    Я бачу гэта тэндэнцыя такая: я устал, я ухожу. Ну і як мне, звычайнаму беларусу, вырашыць пытанне хто будзе змагацца за маі інтарэсы, хто будзе адстойваць сваю праграму дзеянняў? Тут нават не спрачаюцца, не далі улады - да пабачэння. Таму, мабыць, і "тутэйшыя": спадзявайцеся самі на сябе.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер2

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Віла нацысцкага злачынцы Германа Гёрынга прадаецца за 18 мільёнаў еўра1

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер2

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць