Адгукнуліся на прывабную прапанову аб працы.

Пасольства Беларусі ў Рыме знаходзіцца ў пастаянным кантакце з 10 беларускімі грамадзянамі, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю на тэрыторыі Італіі, паведамілі «Спутніку» ў прэс-службе МЗС.
«Цяпер усе яны вызваленыя з-пад варты. Пасольствам аказваецца неабходная консульска-прававая дапамога і робяцца захады для хутчэйшага вяртання беларусаў на радзіму», — удакладнілі ў замежнапалітычным ведамстве.
Раней італьянскае выданне Il Giorno паведаміла, што падчас рэйду па былых складах феерверкаў на ўскраіне Мілана была выяўленая нелегальная цыгарэтная фабрыка.
У будынку праваахоўнікі выявілі 11 замежных грамадзян. Сярод іх 10 былі беларусамі, якія адгукнуліся месяц таму на аб'яву аб працы з заробкам у 2,5-3 тысячы еўра.
Пасля таго як яны рознымі маршрутамі былі дастаўлены пасярэднікамі ў Італію, іх пасялілі на тэрыторыі закінутага будынка. Тэрыторыю пакідаць ім было забаронена.
Суддзя папярэдняга расследавання вызваліў затрыманых, таму што «яны сталі ахвярамі транснацыянальнай злачыннай арганізацыі».
Выданне канстатуе, што рабочыя жылі ва ўмовах, якія прыніжаюць годнасць, а сітуацыя «мяжуе з выкраданнем людзей».
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары
Неужел ГТФ "Неман" поменяла дислокацию?! И рабов релоцировала?!Прямо в Милан,столицу мировой моды?! Ну повезло же...!