За паўгода больш за 15 тысяч беларусаў звярнуліся да лекараў з-за кляшчовых укусаў
За першыя шэсць месяцаў 2024 года больш за 15,3 тысячы чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу пасля ўкусу кляшча, дае статыстыку Міністэрства аховы здароўя.

Больш за палову з гэтых выпадкаў (8,7 тысячы) прыпалі на чэрвень і ліпень, а геаграфічна больш за ўсё зваротаў у Мінску і Гродзенскай вобласці.
Таксама ў першым паўгоддзі выявілі 80 выпадкаў клешчавога віруснага энцэфаліту і каля 700 выпадкаў лайм-барэліёзу.
Раней Міністэрства аховы здароўя адзначала, што сёлета кляшчоў у Беларусі стала больш:
«Па выніках энтамалагічнага сачэння, паказчык колькасці кляшчоў у 1,6 разу перавысіў паказчык за аналагічны перыяд 2023 года. Павелічэнню колькасці спрыялі: ранняя вясна, высокія тэмпературы атмасфернага паветра, што спрыяла з'яўленню першых кляшчоў ужо ў лютым у паўднёвых раёнах краіны».
Якія захворванні часцей пераносілі кляшчы ў Мінску
У Беларусі нашэсце кляшчоў: крывасмокаў у 1,6 раза больш, чым летась
Дзе ў Мінску можна зрабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту
У Баранавічах людзі заразіліся клешчавым энцэфалітам, хоць кляшчы іх не кусалі
Чаму ў беларускіх лясах стала так шмат кляшчоў? Асноўныя прычыны дзве
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
Каментары